Відэа

Як выратавальнікі верталётамі эвакуіравалі наведвальнікаў ГЦ Galleria Minsk

Падпісацца
Супрацоўнікі МНС адпрацавалі ў сераду эвакуацыю людзей з гандлёвага цэнтра Galleria Minsk. Глядзіце на відэа, як праходзіла навучальнае мерапрыемства.

Згодна са сцэнаром, на верхніх паверхах будынка, у якім знаходзіцца ГЦ, адбыўся пажар. Прыбыўшыя на месца брыгады выратавальнікаў разгарнулі пажарныя рукавы і ўвайшлі ў гандлёвы цэнтр.

Вучэнні МНС - Sputnik Беларусь
Фотафакт: вучэнні МНС з верталётамі праходзяць у самым цэнтры Мінска

У гэты ж час "Чырвоны крыж" каля будынку паставіў палатку для ўмоўна пацярпелых, якіх пажарныя выводзілі з будынку і перадавалі медыкам.

Тых, хто застаўся на верхніх паверхах эвакуіравалі з дапамогай верталётаў МНС — "пацярпелых" усаджвалі на люльку, якая мацавалася да верталёту, і эвакуіравалі з будынка.

Пра тое, што сёння пройдуць вучэнні, МНС інфармавала загадзя — таму ля будынка сабраліся мінчане, якія прыйшлі паназіраць за тым, што адбываецца.

Стужка навiн
0