(2:10 / 16.75Mb / просмотров видео: 1537)

Відэафакт: школьнікі і студэнты спяваюць гімн Беларусі а капэла

11
(абноўлена 09:45 29.03.2017)
Жывое праслухоўванне ўдзельнікаў конкурсу "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!" адбылося ў Мінску. Глядзіце на відэа, як школьнікі і студэнты спяваюць беларускі гімн хорам.

Першы канал Беларускага радыё праводзіць конкурс "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!", у рамках якога ўдзельнікі павінны арыгінальным спосабам выканаць гімн Беларусі. З усёй краіны ў праект даслалі 53 заяўкі агульнай колькасцю амаль 1700 чалавек — гэта людзі рознага ўзросту і розных прафесій.

У аўторак адбылося першае жывое праслухоўванне ўдзельнікаў: журы ацаніла выканаўцаў харавога спеву. Беларускі гімн выканалі школьнікі з рэгіёнаў, студэнты лінгвістычнага і эканамічнага ўніверсітэтаў Мінска.

Старшынёй журы з'яўляецца Уладзімір Карызна, аўтар сучаснага тэксту нацыянальнага гімна. Фінал конкурсу адбудзецца ў траўні.

11
Тэги:
гімн, студэнты, школьнікі, Першы канал Беларускага радыё, Беларусь
Каментары