МНС апублікавала відэа вучэнняў на станцыі метро "Малінаўка"

8
Мінскае гарадское ўпраўленне МНС правяло начныя вучэнні на станцыі метро "Малінаўка" у Мінску. Глядзіце на відэа, як трэніраваліся ратавальнікі.

Як распавёў Sputnik афіцыйны прадстаўнік МГУ МНС Аляксандр Папко, мэта вучэння — адпрацоўка парадку ўзаемадзеяння работнікаў МНС з дзяжурным персаналам аб'екта ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Таксама ў межах мерапрыемства прайшлі трэніроўкі падраздзяленняў Мінскага гарнізона, якія адпрацоўвалі прыёмы і метады вядзення аварыйна-выратавальных работ.

У ходзе вучэння былі адпрацаваны прыёмы тушэння палаючага саставу, які па легендзе затрымаўся паміж станцыямі, а таксама спосабы ліквідацыі завалаў. Акрамя таго, ратавальнікі адпрацавалі дзеянні пры выяўленні ў метрапалітэне крыніцы іанізуючага выпраменьвання. Пры гэтым у ходзе вучэння даваліся ўступныя пра вялікую колькасць пацярпелых.

Усяго да вучэнняў было прыцягнута 110 ратавальнікаў і 26 адзінак спецтэхнікі. Як адзначыў Папко, задачы былі выкананыя пісьменна і ў поўным аб'ёме.

8
Тэги:
вучэнні, метрапалітэн, МНС Беларусі, Мінск
Каментары