Гурт Vuraj зняў кліп на палескую песню

61
(абноўлена 12:42 03.04.2017)
Vuraj рыхтуе новую музычную праграмму з песен Палесся.

Героі году 2016 па версіі парталу Тузін, гурт Vuraj выпусціў жывое студыйнае відэа да кампазыцыі "Ой, ляціце гусі".

Асновай для відэа паслужыла палеская абрадавая песня, запісаная ў вёскі Соміна пад час этна-экспедыцыі Сяргея Доўгушава летам 2014 г.

Гурт прадстаўляе сваю новую палескую праграму і рыхтуе да запісу свой новы альбом.

Vuraj выконвае беларускія народныя песні ў аўтарскай апрацоўке з элементамі розных музычных стыляў ад фолк-року да псіхадэлікі.

61
Тэги:
Палессе, Народная музыка, Vuraj, Беларусь
Каментары