(2:08 / 15.30Mb / просмотров видео: 1555)

Выстава значкоў, прысвечаных чырвонаму Кастрычніку, адкрылася ў Мінску

58
(абноўлена 13:19 03.04.2017)
У "Доме-музеі I з'езда РСДРП" адкрылася выстава "Кастрычнік у фалерыстыцы". Глядзіце на відэа, якія значкі і медалі выпускалі 100 гадоў таму.

На выставе прадстаўлены дзясяткі значкоў і медалёў, але самыя каштоўныя і рэдкія тыя, якія былі выпушчаныя ў 1917-1918 гадах. Адзін з галоўных асобнікаў — жэтон, дзе мастак адлюстраваў каласы і два молата — прататып будучай сімволікі СССР. Таксама ў экспазіцыі можна ўбачыць і пасляваенныя значкі, якія выпускаліся да юбілеяў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

"Музей — тое месца, дзе сабраны факты. Даваць ацэнку падзеям 1917 года — права кожнага з нас, але музей павінен паказваць толькі факты, таму наша пазіцыя заключаецца ў тым, каб знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй", — распавёў вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Андрэй Ляневіч.

Выстава "Кастрычнік у фалерыстыцы" будзе доўжыцца да 30 красавіка. Дадзены праект ідзе за выставай плакатнай графікі, якая праводзілася ў музеі раней.

Да канца года "Дом-музей I з'езда РСДРП" плануе адкрыць выставу аб ходзе падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску.

58
Тэги:
выстава, Кастрычніцкая рэвалюцыя, Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея "Дом-музей I з'езда РСДРП", Мінск

"Ужо няма соннай сітуацыі": пісьменніца аб пераездзе ў Беларусь з Германіі

3
(абноўлена 12:35 05.07.2020)
Член саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кандрашова - пра рашэнне вярнуцца на радзіму пасля 20 гадоў жыцця ў Германіі, нямецкай і беларускай тактыцы барацьбы з COVID-19, афіцыйнай медыцыне і фітатэрапіі, паэзіі і ўражаннях ад перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі.

Госця з Германіі, паэтка і пісьменніца Святлана Кандрашова прыляцела ў Беларусь адразу пасля аднаўлення авіязносін паміж дзвюма краінамі ў сувязі з некаторым паляпшэннем эпідэмічнай сітуацыі.

"Вы ведаеце, чым больш панікі, тым больш адрэналіну ў крыві ў людзей, тым больш псіхозу і дэпрэсіі. У нас у Германіі нават ёсць выпадкі суіцыду маладых, яны не могуць сядзець пад замком вельмі доўга, а самаізаляцыя была вельмі жорсткая, закрыліся 22 сакавіка, і практычна ўвесь час цягнулі-цягнулі і дацягнулі да 2 чэрвеня. Потым пачалі патрошку выпускаць маленькіх дзяцей, улічваючы, што яны быццам не могуць быць пераносчыкамі, а групы старэйшыя - нам наогул забаранілі выязджаць", - успамінае суразмоўніца.

Таксама госця распавядае аб нюансах жыцця ў Германіі, розніцы паміж даходамі і бытавымі выдаткамі ў насельніцтва і мігрантаў, ўласным рашэнні вярнуцца на радзіму, зносінах з беларускімі чыноўнікамі з гэтай нагоды і ўражаннях аб ходзе перадвыбарчай кампаніі.

"Мне падабаецца такая хваля ўздыму ў людзей, што ўжо няма такой соннай сітуацыі, але штосьці хутка гэтая хваля паднялася, я не паспяваю вывучаць, хто яны і што яны, ... улічваючы сітуацыю ў сусветным плане я як міратворац лічу, што трэба пачакаць, пакінуць пакуль сітуацыю, каб крыху разруліць. Давайце паглядзім, што будзе, і якія опцыі мы атрымаем", - адзначае Кандрашова.

Таксама ў размове: афіцыйная медыцына супраць фітатэрапіі на фоне эпідэміі COVID-19 і парады - як з дапамогай траў падтрымаць імунітэт у неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы, падрабязнасці ў відэатрансляцыі.

*Меркаванне спікера можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі

3
Тэги:
Германія, Беларусь

Абвастрэнне пачуццяў у басейне "Алімпійскі": залатыя скачкі Аляксандра Партнова

2
(абноўлена 13:02 30.06.2020)
"Саша, падымі руку!" - гэтая фраза выратавала залаты медаль чэмпіёна Алімпіяды-80 па скачках у ваду Аляксандра Партнова. Пры чым тут замежныя заўзятары, глядзіце на відэа Sputnik.

Калі Аляксандр Партноў стаў чэмпіёнам Алімпіяды па скачках у ваду, яму не было і дзевятнаццаці гадоў. А свой першы скачок ён здзейсніў у тры гады - на руках у бацькі, трэнера.

Сам Аляксандр Сталіевчі гэтага не памятае, але памятае аповеды маці, якая таксама трэніравала скакуноў у ваду.
Бацька быў побач з Аляксандрам і падчас Алімпіяды - не толькі ў якасці падтрымкі, але і як трэнер.

Гісторыя адзінаццаці скачкоў, якія прынеслі золата спартсмену, была няпростай. І пачалася яна з траўмы калена - за пяць дзён да Алімпіяды.

Але траўма - не адзінае, чым запомніліся тыя гульні і самому Партнову, і гледачам. Адзін са скачкоў спартсмену дазволілі прадубляваць - унікальная сітуацыя, прычына якой - заўзятары на трыбуне.

У басейне "Алімпійскі" ёсць шкляная перагародка, якая аддзяляе плавальную частку ад скачковай. Калі Партноў здзяйсняў свой восьмы скачок, перагародку забыліся апусціць. У плавальным басейне якраз спаборнічалі жанчыны, і менавіта ў той момант, калі савецкі спартсмен рабіў наскок на трамплін, трыбуны ўзарваліся.

А скачок сарваўся, выйшаў змазаным. У рэгламенце ўсталявана - калі скачку перашкодзілі знешнія абставіны, спартсмен можа пераскочыць. Трэба толькі падняць руку да таго, як выйдзеш з басейна. Партноў гэтага не ведаў.
"Саша, падымі руку!" - крыкнулі яму. Падняў машынальна, пачуўшы знаёмы голас.

Другі скачок стаў залатым - нават на трэніроўках усё не атрымлівалася настолькі гладка, успамінае Аляксандр Сталіевіч.

Зрэшты, наперадзе было яшчэ тры скокі, і з імі будучы алімпійскі чэмпіён таксама справіўся.

А цяпер яго вопыт і веды засталіся незапатрабаванымі. Алімпійскіх чэмпіёнаў па скачках у ваду ў Беларусі не гадуюць. Ён прыводзіць у прыклад вопыт Расіі - там захавалі пасады кансультантаў. У Беларусі такой практыкі няма.
Партноў правёў у вадзе чвэрць стагоддзя - першы скачок здзейсніў у тры гады, а пакінуў спорт у 28 гадоў, у год сыходу з жыцця бацькі. Глядзіце яго алімпійскую гісторыю на відэа Sputnik.

2
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 10:55 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 178 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень пацалунку, а ў ноч з 6 на 7 ліпеня - Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 ліпеня

  • У 1253 годзе ў дзень св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга.
  • У 1989 годзе была адроджана Полацкая епархія.

Хто нарадзіўся 6 ліпеня

  • 1851: Янка Лучына, беларускі паэт.
  • 1905: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык.
  • 1927: Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Джон Флаксман і амерыканскі акцёр Сільвестэр Сталоне.

6 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агрыміны, якую празвалі Купальніцай, таму што народным календары гэты дзень супаў са святкаваннем Купалля, яно пачыналася ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Як святкуюць Купалле ў Беларусі
© Sputnik Ганна Сакалова

На Купалле збіралі гаючыя зёлкі, варажылі на вянках і скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага, што здарылася за год. Ноччу хадзілі ў лес шукаць папараць-кветку – магічную расліну, якая нібыта квітнее ўсяго некалькі секунд у купальскую ноч, але можа прынесці свайму уладару багацце і нават магчымасць разумець звяроў і птушак. На досвітку 7 ліпеня дзяўчыны ўмываліся расой, каб захаваць сваю прыгажосць.

Шмат расы ў гэты дзень, дарэчы, прадвяшчала добры ўраджай агуркоў. Калі чуваць конікаў, дзень будзе спякотны, а вось моцны пах палявых кветак сведчыць пра тое, што збіраецца дождж.  

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей