(3:31 / 25.41Mb / просмотров видео: 1583)

Псіхалагічная атака і захоп тэрарыстаў на вучэннях дэсанту ў Лосвіда

53
Сумесныя вучэнні дэсантнікаў Беларусі і Расіі праходзяць у Віцебскай вобласці. Глядзіце на відэа, як праходзіў захоп базы ўмоўнага праціўніка.

Напярэдадні вайскоўцы Сіл спецаперацый Беларусі і ПДВ РФ зрабілі дэсантаванне з ваенна-транспартнага самалёта на палігон, дзе, паводле сцэнарыя, было праведзена блакаванне і знішчэнне незаконных бандфармаванняў.

Спецназаўцы, акрамя баявой тэхнікі, скарысталіся яшчэ і псіхалагічнай атакай на ўмоўнага праціўніка — па гучнагаварыцелі заклікалі "тэрарыстаў" здавацца на рускай і англійскай мовах, пры гэтым паабяцаўшы, што ў судзе ім залічыцца тое, што яны добраахвотна складуць зброю.

У выніку баявую задачу сумесныя падраздзяленні дэсанту выканалі.

Завяршальны этап вучэнняў пройдзе ў сераду — па інфармацыі Мінабароны РФ, дэсантнікі мусяць высадзіцца на палігон, дзе пад прыкрыццём авіяцыі і цяжкой артылерыі вайскоўцы, паводле задумы вучэнняў, прадухіляць прарыў праз мяжу буйных бандфарміраванняў.

53
Тэги:
ваенныя вучэнні, Віцебская вобласць, Расія, Беларусь