Відэа

Кандрусевіч распавёў аб адкрыцці каталіцкага ўніверсітэта ў Беларусі

Падпісацца
Мітрапаліт Кандрусевіч для вывучэння вопыту арганізацыі каталіцкіх навучальных устаноў наведаў з азнаямленчай паездкай Вашынгтон. Калі адкрыецца каталіцкі ўніверсітэт у Беларусі, глядзіце ў відэа Sputnik.

Паводле слоў мітрапаліта, да яго звярнуліся бізнесмены з прапановай арганізаваць універсітэт, так як, на іх думку, без этыкі ў бізнесу няма будучыні. Ён удакладніў, што гаворка ішла пра бізнес-школу або ўніверсітэт.

Арцыбіскуп удакладніў, што паездка ў ЗША насіла азнаямленчы характар, каб даведацца, як падобная навучальная ўстанова працуе.

Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што ў Львоўскім каталіцкім універсітэце ёсць цэлая школа бізнес-этыкі.

Ён адзначыў, што пакуль пытанне адкрыцця падобнай навучальнай установы ў Беларусі носіць гіпатэтычны характар.

Падрабязней пра планы адкрыцця каталіцкай навучальнай установы глдязіце ў відэасюжэце Sputnik.

Стужка навiн
0