(3:16 / 23.49Mb / просмотров видео: 27)

Відэа: Самыя цікавыя экспанаты галерэі "Арт-Беларусь"

94
(абноўлена 09:25 14.04.2017)
У Палацы мастацтваў адкрываецца выстава пастаянна дзеючай галерэі праекта "Арт-Беларусь". Глядзіце на відэа Sputnik экскурсію па выставе з мастацтвазнаўцам Аляксандрам Зіменкам.

Куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка спецыяльна для карэспандэнта Sputnik правёў экскурсію па самых цікавых экспанатах выставы.

Паводле яго слоў, праца Савелія Сорына "Партрэт княгіні Абаленскай" цікавая не толькі тым, што яна адзіная ў калекцыі банка, але і тым, што сама княгіня яшчэ жывая.

"Мы спадзяемся запрасіць яе з Лондана да нас на выставу, каб даведацца яе меркаванне пра карціну", — адзначыў мастацтвазнаўца.

На выставе таксама прадстаўлены адзіныя ў сваім родзе чатыры палотны пэндзля непараўнальнага Марка Шагала. Аляксандр Зіменка распавёў, што больш жывапісных работ майстра з Віцебска ў Беларусі няма.

"Тут прадстаўленыя як раннія працы — "Лунацік", так і сталыя, як "Закаханыя". Гэтыя работы будуць актыўна выкарыстоўвацца пры арганізацыі выстаў і ўжо ёсць запыты на экспанаванне", — адзначыў куратар калекцыі.

Праца сусветнавядомага скульптара Восіпа Цадкіна "Палукс" была набыта на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку. У 2017 годзе плануецца ўсталяваць у Мінску яшчэ адну працу майстра, набытую на ньюёркскім аўкцыёне, "Носьбіт дарункаў", такая ж скульптура ўстаноўлена ў Парыжы.

"У Віцебск мы вяртаем скульптурную кампазіцыю пад назвай "Вяртанне блуднага сына", што вельмі сімвалічна, бо яна вернецца на радзіму свайго аўтара. Гэта будуць першыя дзве працы Восіпа Цадкіна, якія будуць знаходзіцца ў гарадскім асяроддзі ў Беларусі", — падкрэсліў Аляксандр Зіменка.

Цікавае месца прама насупраць свайго настаўніка Марка Шагала на выставе заняў Яўсей Маісеенка са сваёй працай "Нарцыс". Па свайму пакліканню ён быў мастаком, які аддаваў перавагу батальным сцэнам. Нацюрморт ён намаляваў і падараваў сям'і, з якой мастак сябраваў, калі жыў у Санкт-Пецярбургу.

Па словах мастацтвазнаўцы, набыццё такой працы стала рэдкай удачай і выдатным папаўненнем карпаратыўнай калекцыі.

94
Тэги:
выстава, мастакі, Мастацтва, Мінск

Нябеснае шоу: аблокі "сцякаюць" з гор і раствараюцца ў паветры - відэа

22
(абноўлена 13:10 04.03.2021)
Турысты захавалі незвычайную прыродную з'яву ў раёне Новарасійска. Яны падняліся на вышыню 540 метраў над узроўнем мора і ўбачылі, як аблокі быццам "сцякаюць" у Цемескую бухту і растаюць. Глядзіце на відэа, як гэта адбывалася.

Пара турыстаў з Сібіры стала сведкамі зачаравальнай прыроднай з'явы ў гарах каля Новарасійска. Падняўшыся на вышыню 540 метраў над узроўнем мора, маладыя людзі ўбачылі, як аблокі быццам сцякаюць у Цемескую бухту і раствараюцца ў паветры, так і не дасягнуўшы горада.

Сіноптыкі патлумачылі - гэта з'ява адбываецца нячаста ў асноўным з-за перападу тэмператур. Наварасійск вядомы сваім нестабільным надвор'ем. З лістапада па сакавік у горадзе ўзнікае шквалісты вецер, які нясе халоднае паветра з Паўночна-Каўказскага плато на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Парывы ​​могуць дасягаць 50 м/с.

22
Тэги:
Новарасійск, турыст, паветра, горы, шоу

Мінабароны РФ паказала відэа стральбы ракетамі "Уран" з борта фрэгата

21
(абноўлена 13:13 04.03.2021)
Расійскі фрэгат "Маршал Шапашнікаў", які нядаўна прайшоў мадэрнізацыю, правёў выпрабавальныя пускі супрацькарабельных ракет "Уран". Глядзіце на відэа, як прайшлі стрэльбы.

Ваенны карабель прыпісаны да Ціхаакіянскага флоту, і цяпер ён праходзіць выпрабаванні пасля мадэрнізацыі, падчас якой судна і аснасцілі супрацькарабельнымі ракетамі "Уран", перадае Мінабароны Расіі.

"З борта фрэгата выкананы паспяховы пуск супрацькарабельнай крылатай ракеты комплексу "Уран", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Раней "Маршал Шапашнікаў" праводзіў стрэльбы з карабельнай артылерыі па паветраных і марскіх цэлях, экіпаж выкарыстаў для гэтага ўніверсальную артустановку А-190.

Рамонт і мадэрнізацыя фрэгата, які нясе сваю службу з 1986 года, праводзіўся на "Дальзаводзе" ва Уладзівастоку. Карабель ўзброілі сучаснымі комплексамі ўдарнай ракетнай зброі "Калібр-НК", "Уран", найноўшым артузбраеннем. Да канца года фрэгат плануюць вярнуць у склад сіл Ціхаакіянскага флоту.

21
Тэги:
відэа, фрэгат, Міністэрства абароны РФ
Які сёння дзень: 5 сакавіка 2021 года

Які сёння дзень: 5 сакавіка 2021 года

216
(абноўлена 18:10 04.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 301 дзень.

Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 сакавіка

  • У 1279 годзе войска ВКЛ на чале з князем Трайдзенем перамагло ордэнскае войска ў бітве пры Ашарадэне.
  • У 1562 годзе магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй.

Хто нарадзіўся 5 сакавіка

  • 1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
  • 1896 год: Кандрат Крапіва, беларускі навуковец і пісьменнік.
  • 1910 год: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П'ер Пазаліні.

5 сакавіка ў народным календары

Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.

Па народным павер'і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць упаўшую зорку – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам або кагосьці з яго блізкіх.

Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.

216
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень