(0:59 / 8.58Mb / просмотров видео: 1583)

Відэафакт: змрочныя скульптуры ўсталявалі на Зыбіцкай

17
З 1 мая ў Мінску стартаваў фестываль ландшафтнай архітэктуры і дызайну. Глядзіце на відэа змрочныя скульптуры і інсталяцыі, якія збудавалі дызайнеры.

Да 10 мая ў Верхнім горадзе, а таксама на вуліцах Зыбіцкай і Герцэна будуць знаходзіцца скульптуры і інсталяцыі ў рамках фестывалю ландшафтнай архітэктуры і дызайну.

Большасць гараджан звяртае ўвагу на незвычайныя кампазіцыі са ржавага металу. Жаба, кенгуру, гіганцкі камар — работы праекта "Другое жыццё жалязяк". Каля Музея мінскай конкі ўстаноўлены выкаваны з металу страшэнны матацыкл-цмок.

У перыяд фестывалю запланаваны лекцыі, майстар-класы і выступы вядомых спецыялістаў ландшафтнай індустрыі.

17
Тэги:
архітэктура, Фестываль, Скульптура, Дызайн, Мінск