У цэнтры Мінска прайшла Працэсія Божага цела

33
(абноўлена 10:32 29.05.2017)
Традыцыйную Працэсію Божага цела правялі ў Мінску беларускія каталікі. Глядзіце на відэа, як прайшла працэсія, у якой прынялі ўдзел тысячы вернікаў.

Пачалося мерапрыемства са Святой Імшы каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха). Гэтым разам працэсія прысвечана разважанням на тэму "Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання".

Пасля імшы пілігрымы адправіліся па праспекце Незалежнасці да касцёла Святога Сымона і Святой Алены, а адтуль да сабора Імя Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды.

Удзельнікі працэсіі неслі фігуру Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой праходзіць у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Па дарозе працэсія спынялася на плошчах Перамогі і Кастрычніцкай, дзе адбываліся кароткія малебны.    

33
Тэги:
Каталіцызм, Рэлігія, Мінск
Каментары