(2:00 / 15.67Mb / просмотров видео: 2197)

Выстава італьянскага футурыста Даторы адкрылася ў Мінску

29
(абноўлена 14:09 31.05.2017)
Сумесная выстава італьянскага футурыста і самых яскравых прадстаўнікоў беларускага мастацтва адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. Глядзіце на відэа Sputnik экскурсію па выставе.

Сумесны праект Пасольства Італіі, Нацыянальнага мастацкага музея і Белгазпрамбанка прымеркаваны да дваццаць пятай гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу
© Sputnik Станіслаў Андросік, Арцём Бардоўскі

На выставе прадстаўлены жывапісныя работы выбітнага італьянскага футурыста Джэрарда Даторы. Экспазіцыю дапаўняюць карціны вядомых беларускіх мастакоў — Марка Шагала, Хаіма Суціна і Надзеі Хадасевіч-Лежэ.

Чаму такія розныя мастакі выстаўляюцца ў Мінску разам, глядзіце на відэа.

29
Тэги:
выстава, мастакі, Белгазпрамбанк, Пасольства Італіі ў Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Надзея Хадасевіч-Лежэ, Джэрарда Даторы, Хаім Суцін, Марк Шагал, Італія, Мінск, Беларусь
По теме
Мікіта Моніч правёў экскурсію па "Залатой калекцыі жывапісу"

Гульня на выжыванне: атэль перарабілі ў пляцоўку для страйкбола відэа

15
(абноўлена 14:41 14.06.2021)
Атэль у Японіі перарабілі ў арэну для страйкбола. У пандэмію капсульны хостэл вымушана зачыніўся, а мясцовы бар не прыносіў прыбытку. Уладальнікі бізнесу аддалі атэль для страйкбольных спаборніцтваў на выжыванне.

Капсульны атэль New City ў Ёкагаме, які прыпыніў працу з-за пандэміі, зноў адкрыў свае дзверы, але ўжо для аматараў страйкбола.

На кадрах аматары ваеннай тэматыкі і мясцовыя жыхары праводзяць час за гульнёй у страйкбол у сценах пераабсталяванага атэля.

Па словах кіраўніка мясцовага бара ў стылі страйкбол Get City Ная Рудзі, асноўнымі напрамкамі бізнесу ў будынку былі саўна і капсульны атэль, якія моцна пацярпелі ў перыяд пандэміі і зачыніліся ў сакавіку.

Уладальнікі бізнесу змянілі курс: яны аддалі будынак для правядзення ў ім страйкбольных спаборніцтваў.

Аматары страйкбола адзначаюць, што гульня ў будынку нашмат цікавей звыклай стрэльбы на вуліцы.

Попыт на экстрэмальную забаву перавысіў чаканні. Калі ажыятаж не спадзе, арганізатары плануюць праводзіць новыя гульні.

Глядзіце таксама:

15
Тэги:
спаборніцтвы, бізнес, пандэмія, Японія, гульня, відэа

Што беларускія паралімпійцы чакаюць ад стартаў у Токіа - відэа

13
(абноўлена 13:42 15.06.2021)
У аўторак, 15 чэрвеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Падрыхтоўка паралімпійцаў да гульняў у Токіа".

Алімпійскія гульні ў Токіа ў 2020 годзе былі перанесены з-за пандэміі. Яны пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021, Паралімпійскія - з 24 жніўня па 5 верасня. Пры гэтым будзе захавана назва "Токіа-2020".

На што зробіць стаўку трэнерскі штаб паралімпійскай зборнай? У якіх відах спорту беларусы плануюць заваяваць залатыя медалі?

Удзел у прэс-канферэнцыі прынялі:

  • генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай ШУДЗЕЙКА;
  • дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па інваспорту Ігар ЛАПШЫН;
  • старшы трэнер нацыянальнай каманды па плаванні Генадзь ВІШНЯКОЎ;
  • шматразовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў па плаванні Ігар БОКІЙ.
13
Тэги:
Токіа, прэс-канферэнцыя, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Sputnik Беларусь, відэа, Паралімпійцы
Мэсенджэр Telegram

СК Беларусі накіраваў ліст заснавальніку Telegram Паўлу Дураву

10
(абноўлена 11:16 16.06.2021)
Беларускія следчыя органы лічаць, што з беларускімі дэструктыўнымі Telegram-каналамі трэба паступіць так, як паступілі ў Расіі.

МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Следчы камітэт Беларусі накіраваў аднаму са стваральнікаў сацыяльнага кросплатформенага мэсенджэра Telegram Паўлу Дураву ліст аб тым, каб ён прыняў рашэнне аб закрыцці дэструктыўных Telegram-каналаў на тэрыторыі Беларусі, як гэта было зроблена ў Расіі.

"Улічваючы прэцэдэнт блакавання такіх каналаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь накіраваны зварот Паўлу Дураву і яго камандзе", - паведамілі Sputnik у сераду ў СК.

У лісце, якое ведамства накіравала Дураву, гаворыцца што "умовы выкарыстання (Тelegram-каналаў) прама забараняюць публічныя заклікі да гвалту", а "правілы прымяняюцца да ўсіх парушальнікаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў".

Письмо Следственного комитета основателю Telegram Павлу Дурову
© Photo : СК РБ
Ліст Следчага камітэта заснавальніку Telegram Паўлу Дураву

У СК адзначылі, што ў ходзе падрабязнага аналізу і параўнання дэструктыўных Тelegram-каналаў на тэрыторыі Беларусі з аналагічнымі, якія былі заблакаванымі ў Расіі, устаноўлена поўнае падабенства ў агрэсіўнай рыторыцы і закліках да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і іх сем'яў.

"У жніўні 2020 года на тэрыторыі Беларусі ўспыхнулі масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі і гвалтоўнымі дзеяннямі ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў", - падкрэслілі ў Следчым камітэце, тлумачачы свой зварот да Дурава.

Сілавікі спынілі супрацьпраўныя дзеянні, у тым ліку з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў, растлумачылі ў СК.

"З мэтай псіхалагічнага і іншага ціску на прадстаўнікоў праваахоўнага блока і дзяржаўных органаў у мэсенджэры Telegram быў створаны шэраг каналаў, дзе публікаваліся іх асабістыя дадзеныя, а таксама заклікі да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да сілавікоў, іх дзяцей і блізкіх сваякоў", - адзначылі ў ведамстве .

У Мінску чакаюць аб'ектыўнай ацэнкі ад Telegram Messenger Inc. накіраванага ім звароту.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Расія, Telegram, Павел Дураў, лісты, СК РБ