Кадры з пляшучым ля дрэва мядзведзем набіраюць папулярнасць у сеціве

15
Буры мядзведзь зладзіў запальны танец у расійскай тайзе. Глядзіце на відэа, як весяліцца адзін з найбуйнейшых наземных драпежнікаў планеты.

Мядзведзя зняла камера ў прыродным запаведніку, які знаходзіцца ў Свярдлоўскай вобласці Расіі. Драпежнік цёрся спіной аб ствол дрэва, што было падобна на танец.

Па выразе морды мядзведзя можна нават падумаць, што ён атрымлівае задавальненне ад танца.

Паводле інфармацыі спецыялістаў-біёлагаў, такія паводзіны з'яўляюцца тыповымі для бурых мядзведзяў. Такім чынам яны пазначаюць тэрыторыю.

15
Тэги:
Буры мядзведзь, Расія
Каментары