(2:00 / 13.80Mb / просмотров видео: 2826)

Дзень Швецыі ў Мінску: селядзец, Secret Service і NaviBand

36
(абноўлена 12:03 05.06.2017)
Летні сезон фестываляў і канцэртаў каля Мінскай ратушы можна лічыць адкрытым - аншлаг на плошчы Свабоды сабраў Дзень Швецыі.

Свята шведскай гісторыі, адукацыі, музыкі і кухні прайшло 3 чэрвеня ў Верхнім горадзе.

Днём мінчане спрабавалі стравы шведскай кухні, спаборнічалі ў валоданні мячамі, глядзелі дзіцячыя спектаклі і ўдзельнічалі ў майстар-класах па матывах шведскіх казак пра Пэпі Доўгаяпанчоха, Пэтсана і Фіндуса. А ўвечары з аншлагам прайшоў канцэрт з удзелам зорак шведскай папулярнай музыкі — гурта Secret Service і беларускага гурта NaviBand, удзельнікаў "Еўрабачання".

Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў Дзень Швецыі ў Мінску.

Такія святы нацыянальных культур будуць праходзіць да кастрычніка, так што нас чакае яркае лета і нянудная восень.

  • 10 чэрвеня — Дзень рускай культуры
  • 17 чэрвеня — Дзень казахскай культуры
  • 24 чэрвеня — Дзень літоўскай культуры
  • 29 ліпеня — Дзень фінскай культуры
  • 5 жніўня — Дзень карэйскай культуры
  • 12 жніўня — Дзень азербайджанскай культуры
  • 19 жніўня — Дзень украінскай культуры
  • 26 жніўня — Дзень армянскай культуры
  • 27 жніўня — Дзень індыйскай культуры
  • 2 верасня — Дзень грузінскай культуры
  • 3 верасня — Дзень італьянскай культуры
  • 16 верасня — Дзень польскай культуры
  • 17 верасня — Дзень яўрэйскай культуры
  • 23 верасня — Дзень грэцкай культуры
36
Тэги:
свята, Швецыя, Мінск, Беларусь
Каментары