(NaN:NaN / NaNMb / )

Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень Святой Троіцы

9
(абноўлена 14:06 05.06.2017)
Важнае хрысціянскае свята адзначаюць праваслаўныя вернікі. Глядзіце на відэа, як праходзіць Троіца ў царкве святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў Мінску.

У нядзелю ў храмах праходзяць урачыстыя Траецкія набажэнствы. Праваслаўная царква адзначае Дзень Святой Троіцы заўсёды ў нядзелю, на 50-ы дзень пасля Вялікадня, таму ён яшчэ называецца Пяцідзесятніца, Троіца адносіцца да ліку двудзясятых святаў.

Напярэдадні, у суботу ўвечары, святары і вернікі здзейснілі Хросны ход.

Свята Троіцы бярэ свой пачатак са старазапаветных часоў, з ім звязаны розныя народныя традыцыі, забароны і прыкметы, сказалі этнографы. Па іх словах, у гэты дзень нельга працаваць — шыць, прасці, выконваць так званую "брудную" працу.

Таксама ў народзе лічылася, што на Сёмуху нельга лаяцца, злавацца, зайздросціць — інакш чалавека будуць пераследваць няўдачы.

Як адзначаюць святары, пасля Троіцы ў панядзелак царква адзначае Духаў дзень.

9
Тэги:
свята, Рэлігіёзныя святы, Рэлігія, БПЦ, Мінск, Беларусь
Каментары