Відэа

Ірландскія валынкі ў мінскім Чырвоным дворыку

Падпісацца
Напярэдадні англійскага Дня Каралевы ў мінскім Чырвоным дворыку пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі выступілі валыншчыкі другога Каралеўскага Ірландскага пяхотнага палка. Вядома, вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў наведаў мерапрыемства.

Ірландскія госці ў Мінску не ўпершыню. Зусім нядаўна яны з такой праграмай выступалі на міжнароднай кніжнай выставе. Фармальна нагодай для новай сустрэчы стаў Дзень Каралевы, што адзначаюць у адну з субот чэрвеня. Сёлета ён прыпадае на 17 чэрвеня.

Вестка аб валыншчыках у цэнтры горада сабрала немалую колькасць гледачоў, нягледзячы на даволі прахалоднае надвор'е. Адкрыла акцыю спадарыня амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Затым на подыум Чырвонага дворыка, што даўно стаў адной з цэнтральных арт-пляцовак Мінска, падняліся чацвёра пяхотнікаў у нацыянальнай вопратцы і зайгралі.

LIVE: гутарка з удзельніцай Дударскага фэсту 2017 Аксанай Мароз - Sputnik Беларусь
Відэа
ВІДЭА: беларуская дуда — родная сястра шатландскай валынкі

Ірландская і шатландская валынкі з'яўляюцца самымі традыцыйнымі брытанскімі інструментамі. Хоць беларусы часам любяць паспрачацца з гэтым фактам, маючы на ўвазе, што і ў нас ёсць такі інструмент — дуда. Яна таксама гучала са сцэны Чырвонага дворыка ў перапынках паміж выступамі замежных гасцей.

Праўда, надзеі на сумеснае гучанне валынак і дуды не апраўдаліся. Музычны строй у інструментаў розны. Хоць гучанне і мелодыі нашага і брытанскага фальклору месцамі вельмі і вельмі падобныя. Як прайшло выступленне валыншчыкаў Другога Каралеўскага ірландскага пяхотнага палка глядзіце на Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0