Рэпетыцыя парада ў Мінску: не ўсе танкі даехалі

59
(абноўлена 12:13 26.06.2017)
Рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці Беларусі прайшла напярэдадні ў Мінску. Упершыню ўдзел у трэніроўцы прыняла ваенная тэхніка, аднак не ўсе танкі змаглі даехаць да стэлы "Мінск - горад-герой". Глядзіце на відэа, як прайшла рэпетыцыя святочнага параду.

У суботу, 24 чэрвеня, прайшла першая рэпетыцыя парада, прымеркаванага да Дня Незалежнасці з удзелам механізаванай калоны. Трэніроўка пачалася ў 22:00 і прайшла па традыцыйным маршруце ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў.

Аднак не ўсе танкі змаглі прыняць удзел у рэпетыцыі. Перад пачаткам мерапрыемства каля станцыі метро "Маскоўская" адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам танка Т-72.

Баявая машына на вялікай хуткасці выехала за межы праезнай часткі, урэзалася ў ліхтарны слуп і дрэва. На шчасце, ніхто не пацярпеў, танк атрымаў пашкоджанні. На месцы аварыі працавала ДАІ.

Дарэчы, у парадзе на 3 ліпеня ўдзел прымуць больш за 200 адзінак тэхнікі і чатыры тысячы вайскоўцаў.

59
Тэги:
парад, танк, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Відэа