(1:27 / 10.23Mb / )

Джазмэны з Чыкага выступілі з канцэртам у Мінску

10
(абноўлена 09:51 29.06.2017)
Амерыканскія джазмэны Світ Скрымінг Джонс і Боні Філдс выступілі ў Мінску з канцэртам. Глядзіце на відэа, як майстры рытм-энд-блюзу і поп-джаза забаўлялі сталічную публіку.

Канцэрт чыкагскіх музыкаў адбыўся ў Палацы культуры ветэранаў. Нягледзячы на затрымку авіярэйса, джазмэны здолелі "запаліць" у Мінску. Спявак і трубач Боні Філдса даў кароткае інтэрв'ю Sputnik.

— Што вы звычайна робіце ў дзень перад канцэртам?

— Я прачынаюся, трохі плаваю, затым прымаю душ і ем. Затым трохі заняткаў гімнастыкай, каб выглядаць добра. Затым я крыху займаюся музыкай, а пасля адпачываю і асэнсоўваю толькі што праведзеную працу.

— Перад канцэртам хвалюецеся?

— Я заўсёды хвалююся, асабліва калі прыязджаю ў іншую краіну. Гэта іншыя людзі, іншая культура. Але для мяне гэта магчымасць навучыцца нечаму новаму. А наогул, я хачу, каб нехта запрасіў мяне пасля канцэрту дадому (смяецца).

— Ці спадабалася вам мінская публіка?

— Мне падабаецца, калі адбываецца шоу, я спрабую прымусіць людзей рухацца, танцаваць. Мне хочацца, каб людзі рабілі больш, чым адабралі воплескамі.

— Што будзеце рабіць пасля канцэрту?

— Я паспрабую прадаць тут свае дыскі. 

10
Каментары