Палявыя кветкі ветэранам: як святкавалі 30 гадоў вызвалення Беларусі

26
(абноўлена 15:28 03.07.2017)
У дзень 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тысячы вызваліцеляў прайшлі ўрачыстай дэманстрацыяй па праспекце Леніна ў Мінску.

Сёння іх твары можна ўбачыць толькі на кадрах архіўнай кінахронікі — тысячы ветэранаў, якія вызвалялі Мінск, Віцебск, Гродна, іншыя гарады Беларусі, а потым яшчэ палову Еўропы. На старых архіўных кадрах ім дораць простыя палявыя кветкі і кажуць "дзякуй" за гэты дзень і за вызваленне краіны ад фашысцкага прыгнёту.

Ім пашанцавала — яны не толькі прайшлі ўсе жахі вайны, але і змаглі ўбачыць Перамогу, пачуць гэта мірнае "дзякуй". Але яны заўсёды будуць памятаць пра тых, хто не вярнуўся з вайны, паклаў сваё жыццё на алтар Перамогі.

Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларускай ССР Пётр Машэраў, герой вайны і партызан, у Дзень вызвалення на чале калоны ветэранаў усклаў вянкі да вечнага агню на месцы назаўсёды зніклай з твару зямлі беларускай вёскі Хатынь і каля манумента Перамогі ў Мінску.

Глядзіце на кадрах кінахронікі, як праходзілі ў Мінску ўрачыстасці ў гонар 30-годдзя вызвалення Беларусі.

26
Тэги:
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Пётр Машэраў, Мінск, Беларусь
Каментары