Спартсмены правялі акцыю ў падтрымку дзяцей з аўтызмам

17
(абноўлена 10:18 04.07.2017)
Дабрачынная акцыя прайшла па ініцыятыве біятланісткі Надзеі Скардзіна і іншых вядомых спартсменаў. Глядзіце на відэа, як прайшла акцыя "Спартсмены дзецям - добрае разам".

Дабрачынную акцыю падтрымалі Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Антон Кушнір, Аляксандра Герасіменя і іншыя вядомыя беларускія спартсмены. Пры іх падтрымцы ў сталічным парку імя Купалы і прайшло мерапрыемства.

Спартсмены выставілі на аўкцыён свае асабістыя рэчы — сабраныя грошы пойдуць на падтрымку сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам. Дзеці і іх бацькі таксама далучыліся да праекта — паказалі ўласнаручна зробленыя вырабы і сапраўдную выставу карцін.

Глядзіце на відэа, як прайшла акцыя падтрымкі дзяцей з аўтызмам, на Sputnik.

17
Тэги:
аўтызм, дзеці, Дабрачыннасць, Антон Кушнір, Аляксандра Герасіменя, Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Мінск, Беларусь

Відэа