(0:50 / 6.57Mb / просмотров видео: 3608)

Сванская соль: чаму беларусы палюбілі легендарную прыправу з Грузіі

26
(абноўлена 14:24 10.07.2017)
Сванская соль - самая вядомая ў Беларусі грузінская прыправа, якую даўно пара пастаўляць у нашу краіну не толькі ў валізках турыстаў, упэўнены пасол Беларусі ў Грузіі Міхаіл Мятлікаў.

У Беларусі ведаюць нямала традыцыйных грузінскіх прадуктаў — пачынаючы ад віна і прысмакаў да гарбаты і чачы. Але ёсць і яшчэ адзін прадукт, які многія беларусы просяць прывезці ім у якасці сувеніра з Грузіі.

Пра незвычайную папулярнасць сванской солі ў Беларусі ў інтэрв'ю Sputnik Грузія распавёў пасол нашай краіны ў Грузіі Міхаіл Мятлікаў.

Сярод усіх грузінскіх прыправаў самай вялікай папулярнасцю ў Беларусі карыстаецца сванская соль. Попыт на яе гэтак вялікі, што, на думку пасла Беларусі ў Грузіі, неабходна наладзіць пастаянныя пастаўкі сванской солі з Грузіі.

"Сванская соль падабаецца ўсім беларусам. І калі я выязджаю на радзіму, збіраюся ў адпачынак, еду ў камандзіроўку, абавязкова бяру з сабой сванскую соль. І ўсе госці яе купляюць. Тыя, хто ўпершыню купіў сванскую соль, дадаў яе ў стравы, пачынаюць потым тэлефанаваць і прасіць — перадайце нам яшчэ сванскую соль! Таму адна з задач, якая зараз стаіць — наладзіць у прамысловых маштабах пастаўкі сванской солі з Грузіі на беларускі рынак, каб яна прысутнічала на паліцах беларускіх крамаў і не трэба было яе вазіць самалётамі ў багажы", — сказаў пасол Беларусі Міхаіл Мятлікаў.

Сванская соль або пікантная сумесь са Сванетыі — сухая сумесь спецый, традыцыйна выкарыстоўваемая ў грузінскай кухні. У склад сумесі ўваходзяць такія спецыі, як кінза, чырвоны пякучы перац, імярэцінскі шафран і іншыя. Сумесь з'яўляецца ўніверсальнай прыправай і выкарыстоўваецца пры гатаванні супаў, соўсаў, мясных і рыбных страў, агароднінных салатаў, марынадаў і пры засолцы.

26
Тэги:
Нацыянальная кухня, Міхаіл Мятлікаў, Грузія, Беларусь
По теме
Прэзідэнт Грузіі не змог вырасціць бульбу "як у Лукашэнкі"