Відэафакт: брамнік ФК "Крумкачы" забіў мяч праз усё поле

34
(абноўлена 15:06 31.07.2017)
Галкіпер футбольнага клуба "Крумкачы" скарыў заўзятараў, забіўшы мяч ударам ад уласных варот. Глядзіце на відэа, як быў рэалізаваны арыгінальны галявы момант.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу падчас матчу 16-га тура чэмпіянату краіны. "Крумкачы" сустракаліся з "Віцебскам". На 55-й хвіліне матчу брамнік "крумкачоў" Яўген Касцюкевіч забіў гол, ударыўшы па мячы недалёка ад уласных варот.

Да здзіўлення заўзятараў, ды і, здаецца, усіх гульцоў на полі, мяч прызямліўся роўненька ў браме супернікаў. Галкіпер "Віцебска" Дзмітрый Гушчанка не змог яго спыніць: мяч адскочыў прама перад футбалістам і пераляцеў яго, магчымасці дагнаць мяч у Гушчанкі не было, як ён ні стараўся.

Цікава, што аўтар арыгінальнага гола, брамнік ФК "Крумкачы" Касцюкевіч, на 77-й хвіліне гульні быў выдалены з поля за фол на Іллі Шкурыне. Але на шчасце фанатаў клуба, Антон Шунто, які выйшаў на замену, не прапусціў да канца гульні.

Сустрэча "крумкачоў" з "Віцебскам" завяршылася нічыёй (2:2).

34
Тэги:
футбол, ФК "Віцебск", ФК "Крумкачы", Беларусь

Відэа