Відэа

Відэафакт: рабаўнік з сасіскамі ў шортах уцякаў ад ахоўніка крамы

Падпісацца
Дзёрзкае рабаванне крамы адбылося на днях у курортным пасёлку Нарач. Глядзіце на відэа, як мужчына, які скраў сасіскі, уцякаў з гандлёвага аб'екта.

32-гадовы жыхар Нарачы скраў у краме паўкілаграма сасісак і глазураваны сырок. На кадрах, знятых камерай відэаназірання, можна ўбачыць, як мужчына падышоў да паліцы з мяснымі вырабамі, узяў пакет з сасіскамі і схаваў у шорты.

Беларус хацеў эфектна скокнуць у басейн, але стукнуўся аб борцік - Sputnik Беларусь
Відэа
Беларус хацеў эфектна скокнуць у басейн, але стукнуўся аб борцік

Затым ён прайшоў міма касы і выбег з крамы. Ахоўнік паспрабаваў затрымаць злодзея, аднак той паспеў схавацца, паведамілі Sputnik ва УУС Мінаблвыканкама.

Аператыўнікі прагледзілі запісы і высветлілі асобу мужчыны. Аказалася, што ён прыкладна месяц таму вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за рабаванне.

У дачыненні да зламысніка ўзбуджаная крымінальная справа мужчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Стужка навiн
0