Відэа

Відэафакт: Саладуха сеў на шпагат паміж танкамі

Падпісацца
Беларускі артыст вырашыў паўтарыць вядомы шпагат Ван Дама і сесці на шпагат паміж двума транспартнымі сродкамі. Галоўнае адрозненне - Саладуха абраў танкі.

Спявак Аляксандр Саладуха паўтарыў трук вядомага акцёра Жан-Клода Ван Дама і сеў на шпагат паміж двума транспартнымі сродкамі — танкамі. Зараз даступны толькі кароткі тызер учынку артыста, а поўную версію можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" ужо 10 жніўня.

Навошта кароль беларускай эстрады сеў на шпагат паміж танкамі, у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі пакуль не распавядаюць: гэта самі гледачы ўбачаць увечары таксама 10 жніўня ў праграме "Спецыяльны рэпартаж".

Саладуха неаднаразова станавіўся галоўным героем беларускіх навін дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў мерапрыемствах і прома-акцыях. Так, многія памятаюць яго ў вобразе матылька ў рамках адбору на "Еўрабачанне" і яго сумеснае выступленне з гуртом "Разбітае сэрца пацана" ў сталічным пабе "Графіці".

Стужка навiн
0