Відэа

Brutto, лазернае шоу і матацыкл чакаюць гасцей Лідскага байк-фесту

Падпісацца
У апошнія выхадныя жніўня пройдзе Міжнародны Лідскі байк-фестываль. Глядзіце на відэа Sputnik, якую праграму падрыхтавалі арганізатары для байкераў і аматараў рок-музыкі.

XI Міжнародны Лідскі байк-фестываль адбудзецца 25-27 жніўня. На прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik арганізатары распавялі аб праграме мерапрыемства.

Па словах арганізатараў, у гэтым годзе аматараў і ўдзельнікаў байкерскага руху чакае традыцыйны матапарад па вуліцах Ліды, маштабная канцэртная праграма на двух пляцоўках, а таксама розныя конкурсы і спаборніцтвы.

Міжнародны Лідскі байк-фестываль - 2015 - Sputnik Беларусь
Фота
Лідскі байк-фэст: матацыклы, музыка, атмасфера свабоды

Паводле інфармацыі арганізатара фестывалю, прадстаўнікі мотаклуба Devoid of Rights MCC Аляксандра Лычкоўскага, наведвальнікі фестывалю змогуць палюбавацца байкамі удзельнікаў, а таксама паназіраць за конкурсам custom-матацыклаў у двух катэгорыях: айчынныя і замежныя байкі.

У мэтах бяспекі кожны байкер зможа бясплатна праверыць свой стан на алкатэстары перад выездам з пляцоўкі фестывалю.

На байк-фэсце пройдуць традыцыйныя конкурсы тату, сярод маладых музыкаў разыграюць сертыфікат на запіс у прафесійнай студыі.

Стужка навiн
0