МТЗ разараў гіганцкі арнамент і надпіс "BELARUS - краіна мары"

12
(абноўлена 11:47 01.09.2017)
Трактары Belarus разаралі нацыянальны арнамент і велізарны надпіс на полі пад Мінскам. Глядзіце на відэа, як узараныя барозны склаліся ў гіганцкую карціну на 19 гектарах.

Даўжыня літар — 130 метраў. Трактаразаводцы абралі поле непадалёк ад Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", каб размах можна было ацаніць з ілюмінатараў самалётаў.

"Нашай задачай было такім чынам зрабіць своеасаблівую візітоўку краіны", — распавялі Sputnik у прэс-службе Мінскага трактарнага завода.

Карпатлівая праца, як адзначылі на МТЗ, заняла два тыдні. Мяркуючы па відэа, поле спачатку размецілі ўручную, а затым ўзор і надпіс аралі некалькімі трактарамі. Сярод іх — флагман МТЗ — 450-моцны BELARUS-4522.

12
Тэги:
трактор, МТЗ, Нацыянальны аэрапорт Мінск, Мінск, Беларусь
Каментары