"Ляпис-98" у Віцебску: на "Зеленоглазое такси" зала запусціла хвалю

99
(абноўлена 16:03 06.09.2017)
У Віцебску 3 верасня з аншлагам выступіў Сяргей Міхалок і гурт "Ляпис-98". Глядзіце на відэа, як гледачы слухаюць старыя хіты музыкаў.

Выступленне Сяргея Міхалка і праекта "Ляпис-98" праходзіла на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску. Музыкі выканалі старыя хіты калектыва "Ляпис Трубецкой", такія як "Ау", "Ты кинула", "Розочка", "Юность" і іншыя.

Так, на песні "Зеленоглазое такси" зала ўзняла рукі ўверх і зладзіла невялічкую хвалю. Сотні прыхільнікаў на лірычнай кампазіцыі свяцілі мабільнымі тэлефонамі.

На канцэрце "Ляпис-98" у Віцебску быў аншлаг: гледачы стаялі ў вялізнай чарзе і куплялі квіткі, нават калі ўжо падышоў час выступлення. Апошні раз Сяргей Міхалок спяваў у Віцебску шэсць гадоў таму.

99
Тэги:
"Ляпис Трубецкой", "Ляпис-98", Сяргей Міхалок, Віцебск, Беларусь

Не толькі шопінг: у мінскім ГЦ прышчапляюць ад каронавіруса відэа

9
(абноўлена 14:12 14.05.2021)
У гандлёвым цэнтры "Экспабел" пункт вакцынацыі адкрылі 8 траўня за гэты час расійскім прэпаратам "Спутник V" тут прышчапілі больш за тысячу чалавек. Як робяць прышчэпкі ад COVID ў ГЦ - глядзіце відэа Sputnik.

Цэнтр працуе штодня з 10:00 да 21:00. Каб атрымаць вакцыну, пры сабе трэба мець пашпарт або любы іншы дакумент, які сведчыць асобу.

У цэнтры працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Перад прышчэпкай пацыента аглядае ўрач: вымярае тэмпературу, артэрыяльны ціск, сатурацыю.

Вакцынацыя тут распісана да 18 траўня. Таму пажадана папярэдне запісацца па тэлефоне. Пакуль пацыентаў прышчапляюць першым кампанентам "Спутник V". А з 21 траўня пачнецца прымяненне другога кампанента. Як доўга будзе працаваць пункт - невядома. Усё залежыць ад тэмпаў вакцынацыі насельніцтва, а таксама ад аб'ёмаў паставак прэпарата.

Не выключана, што ў бліжэйшыя месяцы пункты вакцынацыі з'явяцца і ў некаторых іншых гандлёвых цэнтрах Мінска і буйных гарадоў краіны.

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
COVID-19, прышчэпкі, "Спутник V", каронавірус, ГЦ "Экспабел", Шопінг

Фантастычны від: фестываль "Сибадзакура" каля гары Фуджы відэа

6
(абноўлена 15:48 13.05.2021)
Папулярнае вясновае мерапрыемства аб'ядноўвае ў ваколіцах горада Фудзікавагуціка ў прэфектуры Яманасі замежных турыстаў і мясцовых жыхароў. Глядзіце на відэа, як адзначаюць свята, створанае самой прыродай.

Мясцовыя жыхары і замежныя турысты прынялі ўдзел у фестывалі "Сибадзакура". З сярэдзіны красавіка да канца траўня ў Японіі квітнее расліна дзіўнай прыгажосці. Пялёсткі белага, ружовага і светла-ліловага адценняў утвараюць фантастычны ружовы дыван, якім можна любавацца бясконца.

Наведвальнікі парку атрымліваюць асалоду ад больш за 800 тысяч квітнеючых шылападобных флоксаў і робяць фатаграфіі на фоне заснежанай вяршыні гары Фуджы.

У гэтым годзе мерапрыемства праводзіцца з выкананнем мер бяспекі, абумоўленых распаўсюджваннем каронавірусной інфекцыі. Як адзначаюць наведвальнікі фестывалю, сацыяльныя звычкі, уласцівыя японскаму грамадству, дазволілі жыхарам Краіны ўзыходзячага сонца прыстасавацца да абмежаванняў.

Глядзіце таксама:

6
Тэги:
свята, Прырода, відэа, горы, Фестываль
Удзельнік Ты супер! 60+ Аляксей Іванавіч Хазееў

Пенсіянер з Гомеля: праект "Ты супер! 60+" выконвае дзіцячую мару

8
(абноўлена 20:24 14.05.2021)
На тэлеканале НТБ стартуе новы музычны праект "Ты супер! 60+". У шоў прымуць удзел таленавітыя людзі ва ўзросце ад 60 гадоў, якія засталіся без падтрымкі родных і блізкіх.

Сярод 45 канкурсантаў чацвёра - з Беларусі. Карэспандэнт Sputnik Марыя Навуменка пагутарыла з удзельнікам праекта з Гомеля 68-гадовым Аляксеем Іванавічам Хазеевым і даведалася, адкуль у яго ўзнікла любоў да музыкі.

Душой адчуў, што трэба спяваць

Аляксей Іванавіч на "Ты супер!" рэалізуе мару дзяцінства - праспяваць на вялікай сцэне.

"Я нарадзіўся ў невялікай вёсачцы ў Гомельскай вобласці. З дзяцінства з заміраннем сэрца слухаў музыку, вучыў папулярныя ў тыя гады песні Мусліма Магамаева, Мікалая Сліченкі. І, вядома ж, уяўляў, як я выступаю на сцэне, а побач грае аркестр", - прызнаецца ён.

Аляксей Іванавіч скончыў тэхнікум у Гомелі, пяць гадоў служыў на касмадроме Плесецк ў Архангельскай вобласці, а затым больш за 20 гадоў прапрацаваў на Гомсельмашы - займаўся выпускам збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

"Я ганаруся тым, што камбайны ў палях - гэта вынік маёй працы. А спяваў я заўсёды для сябе, на хатніх вячорках. Калісьці тэхнолаг ў цэху мне сказаў: "Не тут табе трэба працаваць, ты павінен быць на сцэне!", - успамінае Хазееў.

Вось і адправіўся Аляксей Іванавіч на сцэну, калі выйшаў на пенсію.

"Я душой адчуў, як быццам мне Бог сказаў: "Ідзі і спявай". І я прыйшоў у мясцовы хор і стаў там салістам", - распавядае суразмоўца Sputnik.

"Калі ў гледачоў гараць вочы - гэта так натхняе. Калі слухач атрымлівае задавальненне - гэта шчасце для артыста. Калі ў мяне гэта атрымаецца тут, на праекце, то я буду вельмі рады", - дадае ён.

На пытанне "Ці жадае перамогі ў конкурсе?" у Аляксея Іванавіча філасофскі адказ: "Які салдат не марыць стаць генералам, а як складзецца - час пакажа!".

Аб праекце "Ты супер! 60+"

Участник Ты супер! 60+ Алексей Иванович Хозеев
© Photo : PR НТВ
Удзельнік "Ты супер! 60+" Аляксей Іванавіч Хазееў

Адправіць заяўку на ўдзел у шоў мог любы чалавек, які пазбаўлены падтрымкі самых блізкіх сваякоў - дзяцей, унукаў, ва ўзросце ад 60 гадоў з Расіі і краін СНД. Кастынг праекта ўжо завершаны. У першым сезоне новага шоў возьмуць удзел 45 канкурсантаў: самаму маладому - 60 гадоў, а самаму сталаму - 87. Сярод іх - палкоўнік МУС у адстаўцы, урач-оталарынголаг, ткачыхі, хімікі, хатнія гаспадыні і прадстаўнікі іншых прафесій, а таксама прафесійныя музыкі, сярод якіх ёсць тыя, хто спяваў у хоры Марыінскага тэатра і тыя, хто скончыў кансерваторыю і РАМ ім.Гнесіных.

Правілы праекта простыя: у кожным выпуску на сцэну будуць выходзіць ўдзельнікі і выконваць кампазіцыі. У зону чакання пройдуць тыя, хто атрымае тры ці чатыры "так" ад членаў журы: калі ніхто з іх не націсне на зялёную кнопку або націсне ўсяго адзін, а таксама калі галасы падзеляцца 2/2, то удзельнік пакідае праект. У фінале кожнай праграмы журы назаве імёны тых, хто праходзіць далей. Конкурс будзе складацца з двух этапаў: адборачны тур і фінал.

Вядучымі праекта стануць Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. Імёны членаў журы будуць абвешчаныя пазней.

"Ты супер! 60+" будзе праводзіцца тэлеканалам НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.

8
Тэги:
"Ты супер! 60+", праект, Гомель, Пенсіянеры