Яны любяць бульбу: самы шчыры кліп байнета

121
(абноўлена 14:15 10.09.2017)
Музыка прызнаўся ў любові да бульбы, тым самым стварыўшы ледзь не самы патрыятычны кліп за гісторыю беларускай музыкі.

Дзяўчаты на абцасах і брутальныя мужчыны — кліп на песню "Мы любім бульбу" пераўзыходзіць узроўнем сэксізму рэкламу "Марк Фармэль", але з-за канцэнтрацыі патрыятызму ў ім выканаўцу не папракнуць прапагандай гендэрнай няроўнасці.

Незвычайную бульбу вынайшлі беларускія селікцыянеры
© Sputnik Светлана Лицкевич, Сергей Пушкин

"Бульба — гэта наш наркотык", — прызнаецца за сябе і, здаецца, іншых беларусаў выканаўца Піліп Беспамылковы.

Лірычны герой адмаўляецца ад сушы і кажа, што чужога яму не трэба і ўсе ягоныя думкі ўжо адданыя бульбе. Ён дадае, што радзіма, свабода ды іншыя спрадвечныя каштоўнасці таксама для яго важныя, але больш за ўсё ён усё роўна любіць бульбу.

Каментуючы кліп, замежная аўдыторыя ўжо напісала, што такую прыгожую мову варта выкарыстоўваць не толькі ў гумарыстычных кліпах, але і па жыцці. Прызнанне ў любові да бульбы глядзіце на відэа.

121
Тэги:
бульба, клип, Піліп Беспамылковы, Беларусь
По теме
"Беспілотная бульба": польскі інжынер паказаў колавы "бульбаход"