(3:56 / 31.91Mb / просмотров видео: 2462)

Дзень яўрэйскай культуры ў Мінску: шофар і яблыкі з мёдам

31
(абноўлена 10:42 21.09.2017)
У Мінску прайшоў Дзень яўрэйскай культуры, які ніяк не мог абмінуць вядоўца радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў.

У другі раз у беларускай сталіцы на плошчы Свабоды прайшоў Дзень яўрэйскай культуры, у межах традыцыйных дзён культуры розных краін і народаў. Арганізавана свята Мінскім гарвыканкамам, пасольствам Ізраіля, камітэтам "Джойнт", Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў, Ізраільскім культурным цэнтрам.

На мерапрыемстве працавала дзве сцэны з разнастайнай праграмай: традыцыйныя і аўтарскія песні на ідышы і іўрыце, выступалі танцавальныя і музычныя калектывы як яўрэйскіх грамадскіх і культурных арганізацый, так і ад навучальных устаноў сталіцы. 

На свяце можна было пагутарыць з рабінамі і больш даведацца аб працы габрэйскіх грамадскіх арганізацый для ўсіх узростаў, паўдзельнічаць у цікавых гульнях і віктарынах на веданне гісторыі і традыцый яўрэяў. Жадаючыя маглі пакінуць запісачкі са сваімі жаданнямі, якія адправяцца ў Ерусалім, на Сцяну плачу.

Як у Мінску прайшоў Дзень яўрэйскай культуры, глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.

31
Тэги:
Аляксандр Крывашэеў, Верхні горад

Відэа