"Белая яблыня грому" — знакавая праца Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Ад Чачота і Міцкевіча, Купалы і Коласа да Панчанкі і Рыгора Барадуліна. Ад энергічных рок-нумароў да меладычнай лірыкі.
Дыск выйшаў вясной 2010-га, тады ж адбыўся і адзіны выступ Вольскага з праграмай "Белая яблыня грому".
На канцэрце 21 верасня на адной сцэне з Вольскім выступілі ўдзельнікі групы "Крамбамбуля" і Аляксандр Памідораў. Музыкі чыталі вершы і спявалі песні на вершы беларускіх класікаў. Глядзіце на відэа, як прайшоў канцэрт.
1 студзеня 2021 года быў апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь", у якім змяшчаюцца важныя змены, якія тычацца ў тым ліку і падаткаў з фізічных асоб. Адным з новаўвядзенняў закона з'яўляецца ўвядзенне з 1 студзеня транспартнага падатку, які будуць абавязаны выплочваць уладальнікі аўтатранспартных сродкаў.
Як у новым годзе будзе збірацца транспартны падатак, хто з'яўляецца яго плацельшчыкам, якія змены ў падаходным падатку з фізічных асоб уступілі ў сілу - на гэтыя і іншыя пытанні адказаў:
Адпраўце заяўку на p.antonov@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.
Ала Беразоўская трапіла ў лік журналістаў, да якіх з вобыскам прыйшлі латвійскія праваахоўнікі - прычынай стала праца з расійскімі СМІ. Улады балтыйскай рэспублікі лічаць, што такое супрацоўніцтва - гэта парушэнне рэжыму санкцый Еўрасаюза.
"Мяне падазраюць у тым, што тут ёсць парушэнне санкцый, але я катэгарычна з гэтым не згодна. Ніхто не прызнаў гэтыя выданні злачыннымі. Мы жывем у свабоднай краіне, і мы маем права публікавацца там, дзе лічым патрэбным", - перакананая Ала Беразоўская.
Па словах журналісткі, у яе ў доме адбыўся вобыск, канфіскавана ўся кампьютэрная тэхніка, уключаючы планшэт унука.
Яна распавядае, што супраць журналістаў афіцыйных расійскіх СМІ ў Латвіі абвясцілі "сапраўднае цкаванне".
"Адбываецца свайго роду расчалавечванне, такім чынам хочуць сказаць свету, што тыя, хто супрацоўнічае і працуе ў афіцыйных расійскіх дзяржаўных СМІ, - гэта не журналісты, гэта прапагандысты, значыць на іх дэмакратыя, свабода слова, правы чалавека могуць не распаўсюджвацца", - тлумачыць яна.
Sputnik раней паведаміў, што рускамоўным латвійскім журналістам, у тым ліку якія супрацоўнічаюць з парталамі Baltnews і Sputnik Латвія, прад'яўлены абвінавачванні па артыкуле аб парушэнні рэжыму санкцый Еўрасаюза, у іх прайшлі вобыскі, узята падпіска аб нявыездзе. Па дадзеных агенцтва, абвінавачванні прад'яўленыя па артыкуле 84 крымінальнага закона Латвіі - парушэнне рэжыму санкцый Еўрасаюза, пакаранне - ад грашовага штрафу да турэмнага зняволення.
Sputnik Латвія і Baltnews звязаны з медыягрупай МІА "Россия сегодня". Пры гэтым латвійскія журналісты, якія пішуць для гэтых СМІ, не з'яўляюцца іх супрацоўнікамі, а выступаюць толькі як пазаштатныя аўтары.
МЗС РФ назваў дзеянні ўладаў Латвіі ў адносінах да рускамоўных журналістаў карнай акцыяй і абуральным прыкладам зневажання асноў дэмакратычнага грамадства - свабоды СМІ і выказвання меркаванняў. У дыпламатычным ведамстве РФ адзначылі, што санкцыі маюць персанальны характар, адносяцца асабіста да генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва і не могуць распаўсюджвацца на ўсіх, хто супрацоўнічае з медыяхолдынгам. Галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" і RT Маргарыта Сіманьян выказала надзею, што Расія адкажа на крымінальныя справы супраць рускамоўных журналістаў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.
Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.
Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.
Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.
Чытайце таксама: