Прысмакі ля "Мінск-Арэны": у сталіцы праходзіць гастрафестываль

35
(абноўлена 11:09 25.09.2017)
Удзельнікі і гледачы этапу Гран-пры па фігурным катанні сярод юніёраў могуць падсілкавацца і паслухаць музыку ля "Мінск-Арэны".

Удзельнікаў з трыццаці дзвюх краін, якія прыехалі на этап Гран-пры ІСА па фігурным катанні сярод юніёраў, не пакінуць сумнымі і галоднымі. Ля "Мінск-Арэны" праходзіць гастрафестываль, дзе можна не толькі падсілкавацца, але і паслухаць музыку. Арганізатары, убраныя ў форму прыхільнікаў мінскага ХК "Дынама-Мінск", прапануюць падсілкавацца хот-догамі ці шашлыком, а беларускія калектывы спяваюць, каб госці на замярзалі падчас трапезы на свежым паветры.

Гэта месца асабліва палюбілася заўзятарам, некаторыя з якіх прыходзяць цэлымі групамі — як, напрыклад, кампанія прыхільнікаў фігурнага катання БДУ.

Карэспандэнты Sputnik пабывалі на гастрафестывалі, перш чым накіравацца назіраць за выступленнямі.    

35
Тэги:
Гастрафестываль, Мінск-арэна
Каментары