Топяць лёд і сэрца: як праходзіў этап Гран-пры па фігурным катанні

10
(абноўлена 14:32 25.09.2017)
Трэнер беларускай фігурысткі Ганны Парошынай распавёў, што трэніравацца ў Гомелі складана. Глядзіце на відэа каментар настаўніка.

Фігурысты працягваюць дэманстраваць майстэрства на лёдзе "Мінск-Арэны". У Мінск на этап Гран-пры ІСА па фігурным катанні сярод юніёраў прыехалі спартсмены з 32 краін свету.

"У Гомелі недастаткова пляцовак, і гэта абцяжарвае трэніроўкі. Нашы ўмовы падрыхтоўкі горш, чым у мінчан, але Аня (Парошына — Sputnik) праграму выканала", — распавёў трэнер фігурысткі Аляксандр Марозаў.

Для Беларусі гэтыя спаборніцтвы — добры шанец праверыць свае сілы, перш чым прыняць Чэмпіянат Еўропы-2019.

10
Тэги:
спорт, Фігурнае катанне, Мінск-арэна
Каментары