Беларускі турызм: чаканні - аптымістычныя

19
(абноўлена 18:01 26.09.2017)
Намеснік міністра спорту і турызму і старшыня профільнага турсаюза абмеркавалі ў прэс-цэнтры Sputnik перспектывы развіцця галіны.

Па просьбе Sputnik аб папярэдніх выніках развіцця сферы турызму ў прэс-цэнтры расказалі намеснік кіраўніка Мінспорту Міхаіл Партны і кіраўнік Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.

Прыцягненне індыйскіх турыстаў

У верасні вялікая беларуская дэлегацыя з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам наведвала Індыю, дзе бакі прыйшлі да шэрагу дамоўленасцей — у тым ліку і ў сферы развіцця турызму.

Па словах Гулага, падчас візіту ў Мумбаі і Нью-Дэлі былі адкрыты інфармацыйныя пункты Беларусі, а РСТІ паспяхова правёў перамовы з індыйскімі тураператарамі.

"Хочацца паглядзець першыя тры месяцы, якія будуць вынікі. Пакуль ставімся са стрыманым аптымізмам", — выказаўся ён.

У той жа час, канстатаваў Гулы, застаецца шэраг праблем, сярод якіх — адсутнасць магчымасці ў дзяржаўных гасцініц бясплатна прадастаўляць нумары для інфармацыйных тураў. Менавіта падчас такіх тураў з магчымасцямі краіны знаёмяць прадстаўнікоў замежнага турбізнесу.

Бязвізавы рэжым — маленькімі крокамі

Зараз Беларусь падумвае аб тым, каб павялічыць тэрмін знаходжання ў краіне без візы для грамадзян 80 дзяржаў з пяці да дзесяці сутак.

"Вось, калі ўзяць медыцынскі турызм або аздараўленчы. Каб атрымаць станоўчую дынаміку трэба 8-12 працэдур, ужо не ўкладваемся ў пяць сутак бязвізавага знаходжання. А з пункту гледжання спорту, напрыклад, мы можам праводзіць зборы, але пяці сутак не хапае", — аргументаваў намеснік міністра Партны.

Прапанову аб павелічэнні тэрміну бязвізавага знаходжання ўжо падтрымала некалькі ведамстваў. Рашэнне ў хуткім будучым будзе прынята.

Зараз у Беларусі не могуць падарожнічаць еўрапейскія караванеры — а яны прыносяць у свеце значную частку турыстычных даходаў. Неўзабаве і гэтае пытанне неабходна вырашыць.

Кошты да Еўрагульняў замарозяць

Напярэдадні Еўрапейскіх гульняў 2019 года беларускія ўлады ўжо абяцалі "замарозіць" кошты ў гасцініцах. "Я заўсёды кажу пра тое, што зарабляць трэба не на высокай цане, а на аб'ёме", — выказаўся Партны.

Як адзначыў намеснік міністра, ужо існуе план мерапрыемстваў у рамках падрыхтоўкі да Еўрагульняў і прыцягненню турыстаў.

"Зніжэнне сабекошту — працэс не хуткі. Гасцініцам трэба аптымізавацца і памятаць аб дзелавой этыцы", — дадаў Гулы.

Аб турыстычных інвестыцыях

З інвестыцыямі як сама Беларусь, так і замежныя партнёры працуюць асцярожна. Зрэшты, Партны канстатаваў: дзякуючы вывераным крокаў у гэтым кірунку, бюракратычныя перашкоды атрымалася скараціць да мінімуму — што цікава турыстам.

"Наша адміністрацыйнае рэгуляванне нават дапамагае. Няма шэрых і чорных схем, і бюракратыі становіцца ўсё менш", — адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, часцей за ўсё інвестуюць у беларускія турыстычныя аб'екты бізнесмены з Расіі і Ізраіля.

Аб нядобрасумленных турыстычных кампаніях, бязвізе на час ЧС-2018, выніках бязвізавага рэжыму і на іншыя важныя тэмы развіцця беларускага турызму глядзіце на відэа прэс-канферэнцыі Sputnik.

19
Тэги:
безвизовый режим, туризм, Міністэрства спорту і турызму РБ, Філіп Гулы, Міхаіл Партны, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Бязвізавы рэжым у Беларусі (16)

Відэа