Відэа

Акцёр рускага тэатра Эстоніі паспрабаваў у Таліне беларускія дранікі

Падпісацца
Вядучы акцёр рускага тэатра Эстоніі Аляксандр Івашкевіч распавёў, што яму спадабаліся прыгатаваныя ў Таліне дранікі. Глядзіце на відэа, наколькі ў Таліне ведаюць беларускую кухню.

Івашкевіч адзначыў у інтэрв'ю Sputnik Эстонія, што беларускія дранікі — яго любімая страва, а прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава распавяла, як прыгатаваць папулярныя ў Беларусі бульбяныя аладкі.

Cа слоў Савінавай, для прыгатавання дранікаў неабходна пяць-шэсць сырых бульбін і галоўка рэпчатай цыбулі — усё гэта трэба нацерці на дробнай тарцы. Для таго, каб цеста было пустым, сок неабходна сцадзіць і дадаць паўшклянкі смятаны, сталовую лыжку расліннага алею і соль па гусце.

Чарка-шкварка на Суле - Sputnik Беларусь
Фота
"Чарка-шкварка на Суле": гісторыя кухні, шляхта і музыка

Для надання аладкам эфекту "лёгкасці" суразмоўца агенцтва раіць дадаць у цеста дробку соды. Далей сфармаваныя ў цеста аладкі выкладваюцца на разагрэтую патэльню і абсмажваюцца з двух бакоў.

Таксама Савінава падзялілася рэцэптам калдуноў. Як прыгатаваць яшчэ адну беларускую страву — глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0