Відэа

Відэафакт: камунальнік развітаўся з сезонам з дапамогай бензакасы

Падпісацца
Незвычайнае відэа даслаў у рэдакцыю Sputnik чытач з Магілёва – супрацоўнік камунальнай службы касіў апаўшае лісце бензатрымерам. Глядзіце кадры незвычайнага занятку.

На відэа, знятым відавочцам, прысутнічае мясцовы жыхар, які прыйшоў паназіраць за працай супрацоўнікі камунальных службаў. 

Цікава тое, што касец працаваў адзін, у той час як звычайна летам чысцяць двары ад прарослай травы некалькі чалавек.

Таксама невядома, працаваў камунальнік па заданні кіраўніцтва, ці ён такім чынам па асабістай ініцыятыве праводзіў летне-восеньскі сезон.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на наступным тыдні ўжо чакаецца пахаладанне — слупкі тэрмометраў апусцяцца да плюс шасці градусаў. 

Стужка навiн
0