Відэафакт: дзясяткі бегемотаў атакавалі кракадзіла ў Нацпарку Афрыкі

3
(абноўлена 14:59 30.10.2017)
Падарожнік Харыш Кумар зняў на відэа, як дзясяткі бегемотаў атакавалі кракадзіла. Глядзіце кадры няроўнай бітвы прадстаўнікоў дзікай прыроды.

Гэта відэа было знята ў Нацыянальным парку Кругера ў ПАР. 71-гадовы Кумар быў у групе падарожнікаў з Даніі, якія назіралі незвычайную карціну — статак бегемотаў напаў на адзінока плыўшага кракадзіла. 

Сутычка была на самай справе няроўнай — кракадзіла атакавалі каля 30 бегемотаў. Мабыць, драпежнік заплыў на іх тэрыторыю, што не спадабалася статку.

Відэафакт: сланяня танчыць пад Gangnam Style
© Sputnik/ Юлія Хвошч, Арцём Бардоўскі

Спачатку здавалася, што статак проста затопча аднаго з самых старажытных прадстаўнікоў фауны, аднак кракадзіл умела лавіраваў паміж цяжкімі жывёламі. Потым бегемоты паднялі свайго суперніка над вадой, але кракадзілу ўсё-ж удалося вырвацца і ўцячы.

У мінулым жніўні ў гэтым жа парку турысты знялі на відэа сутычку двух бегемотаў, якія напалі на кракадзіла, каб абараніць ад яго казулю. Бегемотам удалося адагнаць драпежніка, казуля здолела ўцячы са зламаным капытом.    

3
Каментары