ДАІ паказала, як затрымлівалі непаўналетняга пад Гродна

38
(абноўлена 09:24 02.11.2017)
Бяспраўнік, якому нядаўна споўнілася 17, перавярнуўся на бацькавай машыне пад Гродна. Экіпаж ДАІ зняў на рэгістратар, як парушальнік выбіраўся з разбітага аўто.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю ў Гродна — інспектары падалі знак спыніцца кіроўцу Hyundai, аднак той праігнараваў патрабаванне праваахоўнікаў і павялічыў хуткасць.

Экіпаж пачаў пераслед, на выездзе з абласнога цэнтра аўтамабіль парушальніка ўрэзаўся ў дарожны знак і перакуліўся. Кіроўца самастойна выбраўся з разбітай машыны і быў затрыманы.

Парушальнікам апынуўся 17-гадовы хлопец, які ўзяў у бацькі машыну для таго, каб пракаціцца. Убачыўшы супрацоўнікаў ДАІ, якія падавалі знак аб прыпынку, ён вырашыў схавацца ад іх.

Як адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі Гродна, малады чалавек атрымаў толькі драпіны, а вось аўтамабіль вельмі моцна пашкоджаны.

38
Тэги:
авария, дтп, ДАІ, Гродна, Беларусь
Каментары