(1:42 / 13.46Mb / просмотров видео: 3560)

Вучэнне рэп: як выкладаць гісторыю з дапамогай рэчытаціву

6
(абноўлена 10:16 21.11.2017)
Малады педагог адной са школ Азербайджана вырашыў выкладаць гісторыю асаблівым чынам – чытаючы прадмет у стылі рэп. Глядзіце на відэа, як праходзяць незвычайныя ўрокі.

26-гадовы Габіб Алізадэ пасля заканчэння ВНУ пераехаў у аддаленае сяло, размешчанае ў гарах, і ўладкаваўся гісторыкам у мясцовую школу, перадае Sputnik Азербайджан

Па словах маладога педагога, натхніў яго на гэты незвычайны спосаб выкладання настаўнік з Турцыі, які таксама чытае сваім вучням матэрыялы ў стылі рэп. Ён таксама вырашыў правесці эксперымент, які атрымаў адабрэнне ў вучняў.

Алізадэ адзначыў, што такая магчымасць выкладання не забароненая ў Азербайджане, дзе доўгія гады існуе сістэма курыкулума. Яна дазваляе весці ўрокі нетрадыцыйным спосабам.

Выкладчык таксама распавёў, што новы метад спрыяльна ўплывае на засвойванне матэрыялу школьнікамі.

6
Тэги:
история, рэп, Азербайджан
Каментары