Заўзятарам паказалі новую форму беларускіх біятланістаў

32
(абноўлена 10:17 23.11.2017)
На стварэнне формы для біятлоннай зборнай Беларусі дызайнера Віталя Арцюха натхніў слуцкі пояс. Глядзіце на відэа прэзентацыю, у якой прыняла ўдзел каментатар тэлеканала "Беларусь 5" Ганна Любенкова.

У будучыя выхадныя, 26 лістапада, у шведскім Эстэрсундзе стартуе першы этап Кубка свету па біятлоне. За некалькі дзён да спаборніцтваў Беларуская федэрацыя біятлона (БФБ) прадставіла новую форму для нацыянальнай каманды.

"Дызайн формы вытрыманы ў беларускім стылі, на стварэнне якога натхнілі слуцкія паясы — адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаны на нашай зямлі", — распавялі ў прэс-службе БФБ.

Асноўны колер формы — валошкавы. "Гэты жыццесцвярджальны высакародны колер будзе нагадваць нашым спартсменам у іх далёкіх пераездах аб яркім леце, аб роднай прыродзе", — растлумачылі ў БФБ.

Адкрыюць першы этап КС змяшаная эстафета і супермікст. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі ўключыў у склад каманду наступных спартсменаў: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава і Крысціна Ільчанка, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елетноў, Максім Верабей.

32
Тэги:
биатлон, Беларуская федэрацыя біятлона, Беларусь
По теме
Сімвалам беларускага біятлона стаў "васьмiрог"
Дызайнерка з Тайладна скарыстала беларускі арнамент у калекцыі
Алесь Таболіч: беларускі арнамент набіваюць нават аргентынцы
Дыпламатычна і прыгожа: паслы пераапрануліся ў вышыванкі
Каментары