Як даюць хабар ДАІ ў Беларусі: дам на марозіва, вы святло выключыце

15
(абноўлена 12:40 23.11.2017)
Жыхар Гомельскага раёна быў затрыманы за спробу даць хабар супрацоўніку ДАІ. Глядзіце на відэа кадры, знятыя камерай, якая знаходзіцца ў патрульным аўтамабілі.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль Volkswagen 19 лістапада на дарозе Гомель — Урыцкае, за рулём знаходзіўся 47-гадовы мужчына, у якога не было тэхагляду на машыну.

Як паведамілі ў МУС, кіроўца, каб пазбегнуць вялікага штрафу, прапанаваў міліцыянеру грошы, паклаўшы некалькі купюр паміж сядзеннямі.

Мужчыну затрымалі, у дачыненні да яго была распачата справа па ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі (дача хабару).

15
Тэги:
хабар, ДАІ, Гомель, Беларусь
Каментары