(0:59 / 8.10Mb / просмотров видео: 8010)

Відэафакт: альпака свабодна шпацыруе па кафэ ў Нью-Тайбэі

4
(абноўлена 11:11 05.12.2017)
Уладальнік аднаго з кафэ ў Нью-Тайбэі пасяліў у ім некалькі альпака. Глядзіце на відэа, як паводзяць сябе наведвальнікі з незвычайнымі жывёламі.

Альпака былі прывезены рэстаратарам з Новай Зеландыі. Жывёлы свабодна шпацыруюць па кафэ паміж столікамі, наведвальнікам дазволена іх гладзіць, а таксама фатаграфавацца і гуляць з імі. Падкормліваць альпака таксама можна. 

Кожны тыдзень экзатычных насельнікаў мыюць і прыводзяць іх поўсць у парадак.

На кадрах бачна, што наведвальнікі не супраць альпака, а дзеці асабліва рады пагуляць з жывёламі, якія зусім не агрэсіўныя. Аднак часам экзатычныя жывёлы могуць пераблытаць з кормам чый-небудзь заплечнік або сумачку.

Альпака селяцца ў высакагор'і Паўднёвай Амерыкі, у большай частцы ў Перу. Іх разводзяць для стрыжкі воўны, з якой атрымліваюцца вельмі мяккія коўдры, а таксама пледы і вопратка.    

4
Тэги:
альпака
Каментары