Відэа

Супрацоўнікі МТЗ прачыталі "Новую зямлю" Якуба Коласа

Падпісацца
Любая арганізацыя, прадпрыемства, спартыўны клуб або асацыяцыя таксама могуць далучыцца да праекта і запісаць на відэа чытанне аднаго з твораў беларускай літаратуры. Глядзіце відэа заводскіх чытанняў Якуба Коласа.

Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама гульцы беларускіх футбольных клубаў далучыліся да праекта "Чытаем па-беларуску".

Супрацоўнікі Мінскага трактарнага завода запісалі ў падтрымку ўдзельнікаў конкурсу юных чытальнікаў відэа з чытаннем урыўка з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа.

Гульцы футбольнага клуба Мінск прачыталі Зорку Венеру - Sputnik Беларусь
Відэа
Гульцы футбольнага клуба "Мінск" прачыталі "Зорку Венеру"

Любая арганізацыя, прадпрыемства, спартыўны клуб або асацыяцыя таксама могуць далучыцца да праекта і запісаць на відэа чытанне аднаго з твораў беларускай літаратуры, размясціць відэазапіс ў афіцыйным акаўнце арганізацыі і адзначыць яго хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў "Чытаем па-беларуску", які праводзіцца сярод навучэнцаў 7 і 8 класаў, стартаваў 11 кастрычніка. Усім ахвотным паўдзельнічаць у конкурсе прапануецца запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. Затым размясціць відэа на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак ("УКантакце", Facebook, Instagram) і пазначыць публікацыю афіцыйным хэштэгам конкурсу — #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Таксама трэба выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйную пошту праекта movakonkurs@gmail.com. Сёння да праекта ўжо далучыліся больш за 1700 вучняў. Улічваючы жаданне дзяцей з усёй Беларусі далучыцца да праекту, арганізатары абвясцілі аб працягу першага этапу конкурсу. Цяпер сваё відэа можна даслаць да 20 снежня 2017 года.

Стужка навiн
0