Відэа

"Сям'я - маё багацце": беларуска ўдзельнічае ў конкурсе для замужніх

Падпісацца
Яна лідзіруе ў глядацкім галасаванні конкурсу прыгажосці для замужніх жанчын "Місіс зямны шар". Глядзіце відэавізітоўку, знятую для беларускай удзельніцы.

Беларуска Алена Шчарбак вучылася ў агенцтве мадэляў "Тамара", яшчэ ў 1995 годзе атрымала тытул "Міс Беларусь-Рэклама-95", а праз год стала пераможцай конкурсу "Нацыянальная мадэль Беларусі-96".

Кацярына Дуброўская - Sputnik Беларусь
Гамяльчанка Кацярына Дуброўская гатовая скарыць усмешкай Сусвет

"Мая сям'я — маё багацце. Я люблю тое, што раблю, люблю сваю Беларусь, маё жыццё — гэта танец, напоўнены верай і любоўю", — распавядае ўдзельніца ад Беларусі ў прэзентацыйным роліку.

У віртуальным галасаванні, якое было наладжана арганізатарамі на старонцы ў Facebook, Шчарбак узначальвае топ-10 канкурсантак, на другім месцы прадстаўніца Дубая, на трэцім — японка.

У гэтым годзе конкурс пройдзе ў Кітаі. Ён стартаваў 4 снежня. Кошт удзелу — 2,5 тысячы долараў.

Стужка навiн
0