Відэафакт: веласіпедыст у Літве разагнаўся да 90 кіламетраў за гадзіну

7
(абноўлена 10:30 08.12.2017)
Неверагодна хуткі веласіпедыст быў заўважаны некалькі дзён таму на літоўскай аўтатрасе. Глядзіце кадры спынення ліхача мясцовай паліцыяй.

Велагоншчык быў заўважаны не трасе раніцай 3 снежня. Паліцыя, якая ехала па трасе, убачыла веласіпедыста, які прыладзіўся прама за фурай. У гэты момант відэарэгістратар зафіксаваў хуткасць — 90 км/ч.

На самай справе паліцэйскія маглі і не заўважыць веласіпедыста — яны проста абганялі вялікагруз, які рухаўся па трасе занадта хутка, аднак аўтамабіль праваахоўнікаў пайшоў на абгон, замарудзіў хуткасць, убачыўшы незвычайны "прычэп", які ехаў у "паветраным мяшку" фуры.

Праваахоўнікі запатрабавалі, каб веласіпедыст спыніўся, што ён і зрабіў. Як мінімум хлопцу пагражае штраф за выезд на аўтастраду — у Літве гэта забаронена. Акрамя таго, кіроўца ровара пры яздзе за фурай не вытрымліваў дыстанцыю.     

7
Каментары