Кіраўнік Цэнтрабанка Расіі праспявала ў кліпе пра новыя купюры

20
(абноўлена 16:39 22.12.2017)
Музычны ролік пра банкноты наміналам дзве тысячы і дзвесце рублёў глядзіце на Sputnik.

Кліп пра новыя грашовыя купюры Расіі апублікавалі на афіцыйным YouTube-канале Цэнтрабанка.

Па сюжэце журналіст у якасці эксперыменту спрабуе купіць марозіва, прапанаваўшы прадаўцу купюру новую ў дзве тысячы рублёў. У выніку абедзве дзяўчыны пачынаюць выконваць песню "Уладзівасток-2000" гурта "Мумій Троль". Калі прадавец вяртае дзяўчыне здачу купюрамі ў 200 рублёў, чутныя крык чаек і шум мора.

На некалькі секунд у кліпе з'яўляецца і спявае Эльвіра Набіўліна — кіраўнік Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі.

Банкноты наміналам 200 і 2000 рублёў, на якіх намаляваны Севастопаль і Уладзівасток, Цэнтрабанк прадставіў 12 кастрычніка. Гарады для купюр выбіралі з дапамогай галасавання.

20
Тэги:
youtube, Расія
(29:16 / 201.57Mb / просмотров видео: 819)

Карагін: без бізнесу нічога ў Беларусі адбыцца не можа

2
(абноўлена 13:39 06.08.2020)
Больш за 90 працэнтаў працоўных месцаў у апошнія тры гады стварае прыватны сектар, цяпер неабходна, каб беларускі бізнес быў канкурэнтаздольны, лічыць старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

Як адзначыў ён у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь, Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва абвясціла конкурс, каб "высвяціць" новыя праекты. Гэта дазволіць адабраць лепшых з лепшых з усёй краіны і наўпрост прадставіць інвестарам.

"Звярнуўся да нас в'етнамскі прадпрымальнік буйны, у яго там частка порта ёсць. Кажа, дапамажыце зрабіць парк высокіх тэхналогій ва В'етнаме. У нас ёсць тэхнапаркі, прыязджайце камандай, мы гатовыя. Яшчэ робім камітэт па лічбавай трансфармацыі эканомікі: блокчэйн, крыптавалюта", - распавёў Карагін.

Таксама, па словах суразмоўцы Sputnik, у Беларусі зараз добра развітая сфера IT, распрацоўкі ў сферы штучнага інтэлекту. Але вельмі важна, каб работнікі не з'язджалі з краіны, заставаліся дома і працавалі на карысць беларускай эканомікі.

"Мы пра гэта пішам у сваім маніфесце, што прадпрыемствы адсталі ад IT-сектара. Айцішнікі маюць нейкія прадукты, але укараніць не могуць. А ў Расіі іншая праблема: некаторыя прадукты не дазваляюць укараняць. Тут трэба будзе яшчэ шмат весці перамоваў. Але мы разумеем, што без бізнесу гэта будзе толькі тэорыя. Наша канфедэрацыя гатовая над усім гэтым працаваць", - запэўніў Карагін.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам старшыні Вышэйшага каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзіміра Карагіна глядзіце ў відэазапісы Sputnik Беларусь.

2
Тэги:
Уладзімір Карагін

Алімпіяда-80: што сталася з Масквой падчас Гульняў?

11
(абноўлена 15:25 05.08.2020)
Што змянілася ў побыце масквічоў падчас Алімпійскіх гульняў? Глядзіце заключную серыю праекта Sputnik "Масква-80: Рэтра-tube".

Жуйкі, газаваныя напоі ў банках і плаўленыя сыркі цяпер ляжаць на паліцах крам, не выклікаючы асаблівай цікавасці. А падчас Алімпіяды-80 для савецкіх грамадзян гэта была дзіва.

Такіх прадуктаў у СССР проста ніколі не каштавалі. І раптам гэта ўсё з'явілася на маскоўскіх прылаўках. З'явілася... і знікла. Добрага патрошку.

Як летнія Гульні змянілі побыт савецкай Масквы? Чаму партыйныя кіраўнікі забаранілі ў Савецкім Саюзе гамбургеры з бульбай фры? І як маскоўскія кіроўцы прымудраліся ладзіць экскурсіі для замежнікаў без англійскай?Трэвел-блогер Міша Ронкаінен апынуўся ў 1980 годзе і адчуў сябе савецкім грамадзянінам падчас Алімпійскіх гульняў. Глядзіце заключную серыю спецпраект Sputnik "Масква-80: Рэтра-tube".

11
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах-2020

Кіраўнікі МЗС Літвы і Польшчы абмеркавалі перадвыбарчую сітуацыю ў Беларусі

0
(абноўлена 15:16 06.08.2020)
Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў суседніх краін адзначылі важнасць негвалтоўнага рашэння пытанняў, якія ўзнікаюць з апазіцыяй і СМІ.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Сітуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў абмеркавалі ў чацвер міністры замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус і Польшчы Яцэк Чапутовіч, паведамляецца на сайце МЗС Літвы.

Паведамляецца, што міністры дамовіліся і далей уважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі, каардынаваць свае дзеянні адзін з адным, а таксама на ўзроўні Еўрасаюза.

"Падчас размовы было пацверджана, што вельмі важна, каб беларускія дзяржаўныя структуры не ўжывалі залішнюю сілу супраць апазіцыі і СМІ", - гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.

Літоўскі міністр выказаў меркаванне, што наступны дзень пасля выбараў можа стаць вельмі важным для вызначэння будучыні Беларусі.

Міністры адзначылі, што Літва і Польшча зацікаўлены і падтрымліваюць захаванне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Абедзве краіны гатовыя спрыяць гэтаму як у двухбаковым, так і ў міжнародным фармаце.

Лінкявічус і Чапутовіч таксама абмеркавалі патэнцыйную магчымасць для Беларусі узяць удзел у нядаўна створаным Люблінскім трыкутніку, які складаецца з Літвы, Польшчы і Украіны.

Раней на гэтым тыдні літоўскі міністр меў зносіны па тэлефоне з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем, абмяркоўвалі БелАЭС і ход выбарчай кампаніі. Беларускі міністр распавёў літоўскаму калегу, што кіраўніцтва Беларусі зацікаўлена ў забеспячэнні спакойнага ходу выбарчай кампаніі без якога б там ні было ўмяшання звонку. Макей таксама звярнуў увагу суразмоўцы на тое, што ўсе дзеянні ўнутры краіны будуць ацэньвацца і разглядацца выключна праз прызму адпаведнасці нацыянальнаму заканадаўству.

0
Тэги:
Выбары, Беларусь, Польшча, Літва
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020