Нашэсце Дзядоў Марозаў: па Мінску прайшла казачная калона

38
(абноўлена 10:01 24.12.2017)
Каля тысячы навагодніх персанажаў прайшлі і праехалі па цэнтральных вуліцах Мінска, ствараючы святочны настрой і раздаючы цукеркі. Глядзіце на відэа, як казачна было суботнім вечарам у сталіцы.

У Мінску адбылося традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Галоўны беларускі Дзед Мароз у гэтым годзе ехаў па вуліцах Мінска не ў карэце, а на трактары.

Яго суправаджаў картэж з яшчэ васьмі такіх жа транспартных сродкаў, якія свецяцца ў цемры.

Навагодняе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак стартавала ад плошчы Незалежнасці з невялікім спазненнем. Затым калона прайшла па праспекце Незалежнасці, вуліцы Леніна, праспекце Пераможцаў і накіравалася да Палаца спорту.

На ўсім шляху казачныя персанажы віталі тысячы мінчан. Юных гледачоў навагоднія дзядулі і дзяўчаты частавалі цукеркамі.

38
Тэги:
сказка, шествие, Новы год 2018, Снягурка, Дзед Мароз, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Новы год – 2018 (27)
По теме
Чыноўнікі распісалі навагоднія цацкі для дзіцячых дамоў
Песні, скокі і "Іронія лёсу": што пакажуць тэлеканалы на Новы год