(1:58 / 15.38Mb / просмотров видео: 3603)

Санта Клаўс адкрыў сваю рэзідэнцыю ў Мінску

18
(абноўлена 09:43 26.12.2017)
У нядзелю ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў адкрыў сваю рэзідэнцыю Санта Клаўс, што не засталося па-за ўвагай вядучага радыё Sputnik Беларусь Аляксандра Крывашэева.

Санта Клаўс прыбыў у Мінск! Прычым як трэба — на паўночных аленях. Дакладней кажучы, у кампаніі аднаго. Алень быў выпражаны з саней, у якіх тут жа пачалі гарэзаваць дзеці, і адправіўся мірна пасьвіцца перад уваходам у гандлёвы цэнтр, дзе размясцілася велізарная ёлка і трон Санты.

Побач з тронам усталяваны інтэрактыўны тэрмінал для навагодніх пажаданняў і віншаванняў. Санта Клаўс распавёў, што яго тэрмінова выклікаў на падмогу Дзед Мароз, які не спраўляецца з багаццем пераднавагодніх і калядных пажаданняў. Прабудзе Санта ў Мінску да 1 студзеня.

Пра візіт Санта Клаўса ў Мінск глядзіце ў відэазапісы Sputnik Беларусь.

18
Тэги:
Санта Клаўс, Дзед Мароз, Мінск, Беларусь
По теме
Новы год – 2018