Дзеда, запальвай: Дзед Мароз на ранішніку ў Адэсе "парваў залу"

30
(абноўлена 12:21 04.01.2018)
Дзед Мароз на навагоднім ранішніку ў адным з дзіцячых садкоў Адэсы "парваў залу" яркім танцам. Глядзіце кадры відэа, якое пачало вірусна распаўсюджвацца ў сацыяльных сетках.

Ролік быў зняты падчас дзіцячага ранішніка ў садку ў Адэсе. Дзед Мароз выканаў для дзяцей і бацькоў запальны танец з элементамі брэйка.

"Хто-небудзь растлумачыць мне, што гэта за трэш у садках Адэсы?!" — напісала адна з карыстальніц Facebook.

Тым не менш ролік ужо пачаў вірусна распаўсюджвацца ў рускамоўным сегменце інтэрнэту: ён ужо набраў больш за 1,2 мільёна праглядаў толькі на Facebook.

30
Тэги:
Новы год, Дзед Мароз, Адэса
По теме
Беларускі Дзед Мароз абышоў па папулярнасці Аяз Ата і Шахта Баба