Відэафакт: у Гомелі згарэла навагодняя ёлка

75
(абноўлена 11:31 04.01.2018)
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў абласным цэнтры ў навагоднюю ноч загарэліся адразу дзве ёлкі. Глядзіце на відэа пажар на плошчы Перамогі ў Гомелі.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 1 студзеня ў Гомелі. Штучная ёлка, усталяваная на плошчы Перамогі ў абласным цэнтры, магла загарэцца з-за няправільнага абыходжання з піратэхнікай.

Яшчэ адзін сімвал Новага года згарэў каля тралейбуснага парка "Гарэлектратранспарт".

На шчасце, ніхто з жыхароў горада ў выніку здарэння не пацярпеў.

Нагадаем, падобны выпадак адбыўся ў навагоднюю ноч у расійскім горадзе Паўднёва-Сахалінск, дзе за некалькі хвілін дашчэнту згарэла 25-метровая ёлка.

75
Тэги:
пожар, праздники, Новый год, Гомель, Беларусь
По теме
Дзеда, запальвай: Дзед Мароз на ранішніку ў Адэсе "парваў залу"
Каментары