Каляднае віншаванне мітрапаліта Паўла

44
(абноўлена 11:35 08.01.2018)
Прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал павіншаваў праваслаўных вернікаў з Раством Хрыстовым. Глядзіце відэа Sputnik са святочным прывітаннем.

"Усім жадаю шчасця, дабрабыту, міру ў душы і мірнага неба. Каб Гасподзь бласлаўляў наш народ, нашу зямлю і ўсіх, хто будзе да яго звяртацца", — з такімі словамі звярнуўся мітрапаліт Павел да вернікаў.

Тым жа, хто яшчэ не звярнуўся да Бога, прадстаяцель параіў задумацца і ў канчатковым выніку зрабіць крок насустрач Богу.

Праваслаўны свет святкуе Каляды 7 студзеня. Перад гэтым святам вернікі выконваюць пост, які пачынаецца з 28 лістапада. Падчас посту не ўжываюцца ў ежу ўсе мясныя і малочныя прадукты.

Некаторыя вернікі 6 студзеня наогул не ўжываюць ежу, а вечарам ідуць у храмы, каб адстаяць начное чуванне і сустрэць свята Божага нараджэння.

Святочныя літургіі пачнуцца ў беларускіх храмах увечары 6 студзеня і працягнуцца ў дзень Раства.

44
Тэги:
Каляды, БПЦ, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Мінск, Беларусь

Козыраў: "Песняры" выканаюць жывы канцэрт у інтэрнэце

8
(абноўлена 17:09 03.04.2020)
Анлайн-канцэрт у рамках праекта # БЕЗАНТРАКТА праанансаваў кіраўнік БДА "Песняры" Раман Козыраў.

Няпростая пара прыйшла для артыстаў і творчых калектываў: адмяняюцца канцэрты, даводзіцца праядаць "падушкі бяспекі". А калі запасу фінансаў няма, трэба ўжо зараз пачынаць ствараць хіты, каб закласці падмурак на будучыню. Але ёсць яшчэ адна новая іпастась, якую ўжо асвоілі творчыя калектывы - канцэрты анлайн.

"Песняры" таксама ідуць у нагу з часам. Канцэрт у новым фармаце ў бліжэйшы час у рамках праекта #БЕЗАНТРАКТА ўбачаць гледачы Sputnik разам з аўдыторыяй партала Fontanka.ru. Што гэта будзе за канцэрт, якія песні прагучаць і як жывецца ансамблю сёння, у студыі радыё Sputnik распавёў дырэктар і мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Раман Козыраў.

"Паспрабуем выканаць цікавую, насычаную праграму. Каб гэты момант, калі "Песняры" самі прыйдуць у кожны дом, запомніўся нашым любімым гледачам і ў Расіі, і ў Беларусі. Мы перавярнулі старонкі 50-гадовага юбілею калектыву. І гэтым канцэртам адкрываем нашу новую вяху, дзе будуць і новыя песні, і новы стылістычны фармат, і, вядома, класічныя, незабыўныя хіты "Песняроў", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам дырэктара і мастацкага кіраўніка БДА "Песняры" Рамана Козырава глядзіце на Sputnik Беларусь.

8
Тэги:
Музыка, "Песняры"

Як змянілася жыццё ў доме састарэлых з-за пандэміі каронавіруса?

19
(абноўлена 14:24 03.04.2020)
Стэрыльная чысціня, строгая дысцыпліна і ніякай панікі. Дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы "Світанак" працуе ў антывірусным рэжыме. Якія меры прымаюць ва ўстанове глядзіце на відэа.

З-за пандэміі каронавіруса ў Гарадскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы "Світанак" змяніўся лад жыцця. Дом зачынілі для наведванняў, новых жыхароў часова не засяляюць. Таксама не прымаюцца пасылкі, а выезды тых, хто тут пражыве,  абмежаваныя. Такія меры тут прымаюць, каб не падвяргаць рызыцы самую ўразлівую перад COVID-19 катэгорыю, бо сярэдні ўзрост пастаяльцаў інтэрната - 84 гады. Самому старэйшаму жыхару 98 гадоў.

"Нашы супрацоўнікі працуюць у сродках індывідуальнай абароны - гэта маскі, пальчаткі, капялюшыкі. У выпадку кантакту з тымі, хто пражывае, яны мяняюцца, як мае быць, раз на дзве гадзіны, імкнемся папярэдзіць магчымыя рызыкі. У дастатковай колькасці сродкі дэзінфекцыі маюцца, праводзім штодня ўборку адзін раз на дзень па віруліцыдным рэжыме. Па неабходнасці праз кожныя 3 гадзіны апрацоўваем дзвярныя ручкі, парэнчы, поручні, ручкі зліўных бачкоў. Увогуле ўсё тое, да чаго датыкаюцца часта рукі", - кажа дырэктар Гарадскога дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы "Світанак" Ала Грыбок.

Акрамя захавання чысціні і дысцыпліны, штодня з самай раніцы супрацоўнікам і пастаяльцам дома-інтэрната вымераюць тэмпературу.

Унутры "Світанка" жыццё ідзе сваёй чаргой, бабулі і дзядулі выходзяць на прагулкі і не панікуюць.

"Змянілася толькі толькі ў тым, што мы не прыцягваем звонку для правядзення мерапрыемстваў валанцёраў, усё робім сваімі сіламі. У нас працуе працатэрапеўт, 2 майстэрні працоўныя, культарганізатар, бібліятэкар. Па сваім штодзённаму плане-графіку праводзім мерапрыемствы сваімі сіламі ўнутры", - дадае Ала Грыбок.

Хутчэй за ўсё, каранцін працягнецца і да 9 мая, таму канцэрт да Дня Перамогі тут рыхтуюць сваімі сіламі. Галоўнымі артыстамі стануць бабулі і дзядулі.

19
Тэги:
каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя