Адным з самых цікавых эпізодаў у гісторыі выяўленчага мастацтва стала Парыжская школа. Гэта ўнікальная мастацкая з'ява, якая ўтварылася на рубяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, калі маладыя мастакі прыехалі ў Парыж з розных краін былі аб'яднаны адным жаданнем — распрацаваць новую візуальную мову і пакінуць свае імёны ў гісторыі мастацтва.
"Сёння мы адзначаем дзень нараджэння выдатнага беларускага мастака Хаіма Суціна. Хоць адзначаць менавіта гэты дзень, як сапраўдны мастак, ён выбраў сам. Нарадзіўся ён у невялікім мястэчку Смілавічы ў 20 км ад Мінска ў досыць беднай сям'і. Бацькі нават не запомнілі дакладную дату яго нараджэння, і ён сам абраў 13 студзеня, як свой дзень нараджэння", — сказаў Аляксандр Зіменка.
Паводле слоў мастацтвазнаўцы, Хаім Суцін быў мастаком з няпростым лёсам, які на працягу свайго даволі кароткага жыцця і творчага шляху пастаянна сутыкаўся з перашкодамі. Гэта былі і рэлігійныя забароны ў пабожнай яўрэйскай сям'і і непрыманне маладога дзёрзкага мастака французскім істэблішментам.
"У карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка знаходзяцца адзіныя творы Хаіма Суціна Беларусі. Адзін з іх гэта "Ева", якая з'яўляецца самым дарагім ацэненым творам выяўленчага мастацтва ў Беларусі. Гэта вельмі цікавы жаночы партрэт. Вядома, малюнак не можа перадаць усёй шматстатнасці колераў асабліва цікавы фон у гэтай працы", — адзначыў куратар калекцыі.
Аляксандр Зіменка асабліва падкрэсліў, што Суцін ніколі не пісаў прафесійных натуршчыц. Мастак да здабыцця сусветнай вядомасці жыў фактычна надгаладзь. Ён быў вымушаны перабівацца выпадковымі заробкамі і пісаў афіцыянтак, дам лёгкіх паводзінаў, увогуле ўсіх, хто згаджаўся пазіраваць.
"Калі вы паглядзіце на "Еву", то найперш можа стварыцца ўражанне, што гэта вельмі раззлаваная дзяўчына. Яна як бы незадаволеная і паўстае ў закрытай позе, але аўтар усё ж пастараўся перадаць характар у гэтай працы. Ён крыху рассунуў ёй бровы, злёгку прыадчыніў рот і напісаў рукі незачыненымі. І мы бачым ужо не абураную партрэтам даму, а бачым цікавую дзяўчыну, якая не можа дачакацца таго моманту, калі щбачыць, як яна атрымалася на працы вялікага майстра", — выказаў здагадку мастацтвазнаўца.
На жаль, да нас дайшло мала работ Хаіма Суціна вінаваты ў гэтым сталі і Другая Сусветная вайна, калі яго творы знішчаліся і імкненне аўтара да дасканаласці, калі ён выкупляў ўжо прададзеныя творы і стараўся іх удасканаліць або папросту знішчаў.
"На сённяшні дзень Хаім Суцін адзін з самых дарагіх мастакоў, якія ёсць на рынку выяўленчага мастацтва. Мы ганарымся, што яго карані знаходзяцца тут у Беларусі", — рэзюмаваў Аляксандр Зіменка.
Глядзіце на відэа Sputnik як выглядае самая дарагая ў Беларусі карціна.
З борта МКС расійскі касманаўт Сяргей Кудзь-Свярчкоў зняў на відэа ў рэжыме таймлапс паўночнае ззянне. Ролік Сяргей апублікаваў у сваім акаўнце Instagram.
На знятых кадрах паўночнае ззянне выглядае як памяранцава-смарагдавая абалонка планеты са светлавымі пошугамі, якая быццам акружае ўсю Зямлю.
"Мы пачнем палёт над Ціхім акіянам, пралятаючы над гарадамі ЗША і Канады, а затым сустрэнем світанак над паўночнай Атлантыкай. Нават ноччу можна выразна бачыць акіян, аблокі і начныя горады, а з-за гарызонту выплывае Млечны Шлях", - напісаў касманаўт ў каментарыі да відэароліка.
Таксама Сяргей распавёў карыстальнікам сацсеткі, што памяранцавы арэол над Зямлёй утвараецца з-за яе ўласнага святлення. Акрамя таго, касманаўт патлумачыў, што прыкметныя з-за сонечнага святлення аб'екты, якія лётаюць у пачатку першага кадра, з'яўляюцца спадарожнікамі.
У цяперашні час на борце МКС знаходзяцца расійскія касманаўты Сяргей Рыжыкаў і Сяргей Кудзь-Свярчкоў, спецыялісты з НАСА Кэтлін Рубінс, Майкл Хопкінс, Віктар Гловер, Шэнан Уокер і японская астранаўт Саіці Нагуці.
Глядзіце таксама:
Горны масіў Злацібор, размешчаны ў 200 кіламетрах ад Белграда, з'яўляецца адным з найбуйнейшых турцэнтраў краіны.
Працягласць канатнай дарогі Gold gondola - 8950 метраў, што робіць яе самай доўгай у свеце. За гадзіну яна можа перавозіць 600 пасажыраў, а верхняя яе кропка знаходзіцца на гары Торнік на вышыні 1496 метраў, адкуль спускаюцца лыжныя трасы.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 22 сту – Sputnik. Расія вітае прапанову ЗША па працягу Дамовы аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ, СНУ-3), але ўсё залежыць ад дэталяў гэтай прапановы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Напярэдадні стала вядома аб намеры новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падоўжыць ДСНУ на пяць гадоў. Дагавор завяршае дзеянне 5 лютага.
"Вядома, тут вельмі важна прымаць да ўвагі заклапочанасці адзін аднаго і ўлічваць добра вядомую ў гэтай галіне пазіцыю РФ", - сказаў Пяскоў журналістам у пятніцу.
Ён падкрэсліў, што "сам па сабе факт наяўнасці палітычнай волі да прадаўжэння дакумента" Расія можа вітаць, але яшчэ не ведае, "пра што канкрэтна гатовы казаць амерыканскі бок".
Пяскоў адзначыў, што раней Вашынгтон вылучаў шэраг умоў для падаўжэння ДСНУ, шэраг з іх "абсалютна нам не падыходзіў". "Таму давайце спачатку азнаёмімся з тым, што прапаноўваюць амерыканцы, а потым ужо будзем даваць нейкія каментарыі", - дадаў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы.
Пяскоў адзначыў, што не ведае, ці перадаваў Белы дом праз расійскае пасольства свае прапановы па прадаўжэнню СНВ-3.
У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене Міхаіл Ульянаў заўважыў, што намер ЗША падоўжыць ДСНУ адкрывае шлях да дасягнення дамоўленасці.
Чытайце таксама: